Папскі Урбаніянскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Папскі Урбаніянскі ўніверсітэт
(Urbaniana)
лац.: Pontificia Universitas Urbaniana
Stemma della Urbaniana.svg
Pontifical North American College-outside view.jpg
Арыгінальная назва лац.: Pontificia Universitas Urbaniana
Заснаваны 1627
Размяшчэнне Рым
Сайт urbaniana.edu
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Папскі Урбаніянскі ўніверсітэт (лац.: Pontificia Universitas Urbaniana) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З самага пачатку «Урбаніяна» заўсёды была навучальнай установай з місіянерскім характарам, якая служыла Касцёлу праз падгатоўку місіянераў і экспертаў у галіне дысцыплін, неабходных для евангельскай дзейнасці Касцёла.

Вытокі універсітэта ўзыходзяць да часоў Папы Урбана VIII, які прыняў рашэнне аб заснаванні новага калегіума сваёй булай «Immortal Dei Son» ад 1 жніўня 1627 года. Папа Урбан убачыў неабходнасць стварэння цэнтральнай семінарыі для місіянерства, дзе маглі б маладыя святары атрымаць адукацыю, як для краін, у якіх не было нацыянальнага калегіума, так і для тых, у якіх ён існаваў. Цэнтральны міжнародны калегіум дазволіў бы святарам завязваць знаёмствы і наладжваць узаемавыгадныя адносіны ў іншых краінах. Новы калегіум атрымаў лацінскую назву «Collegium Urbanum» ад імя свайго заснавальніка і быў аддадзены пад непасрэднае кіраўніцтва Кангрэгацыі прапаганды.

Пасля заснавання калегіума іспанскі прэлат Г. Батта Вівес ахвяраваў для яго адпаведны будынак каля плошчы Іспаніі ў Рыме. Пры Папе Аляксандру VII да будынка была прыбудавана царква Трох вешчуноў. Вівес заснаваў шэсць бясплатных стыпендый, да якіх пазней былі дададзены эндаументы іншых Пантыфікаў і прэлатаў, асабліва Інакенція XII, Клімента XII і брата Папы Урбана VIII, кардынала Антоніа Барберыні.

У 1798 годзе калегіум быў зачынены, а некаторыя студэнты былі прыняты манахамі-лазарыстамі ў Монтэчыторыа. Такая дамоўленасць праіснавала да 1809 года, калі нават гэтая апошняя рэштка калегіума знікла. Аднак у 1814 годзе некаторыя студэнты зноў былі прыняты гэтымі манахамі, і ў 1817 годзе Урбаніяна была зноў адчынена. З 1836 па 1848 гады калегіум дзейнічаў пад кіраўніцтвам езуітаў.

У пачатку ХХ стагоддзя калегіум усё яшчэ размяшчаўся ў Palazzo di Propaganda Fide на плошчы Іспаніі. У той час сярэднестатыстычная колькасць студэнтаў складала каля 110 чал. Гэтыя студэнты абавязкова былі з краін, якія падпадалі пад адказнасць прапаганды. Аднак тады, як і цяпер, Урбаніяна мае свае ўласныя школы, якія наведваюць іншыя вучні, якія не падпадаюць пад дзеянне Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. Фактычна, з 1966 года Урбаніяна прыняла далучэнне да семінарый і інстытутаў філасофіі, тэалогіі, місіялогіі і кананічнага права з усяго свету. Агульная колькасць студэнтаў, якія навучаліся пад эгідай калегіума, у 1910 годзе складала каля 500 чал.

У 1926 годзе калегіум пераехаў са свайго гістарычнага будынка на плошчы Іспаніі ў цяперашні кампус з відам на плошчу Святога Пятра. Яго першым кампусам быў адносна сціплы будынак, але цяпер ён знаходзіцца ў значна пашыранай групе будынкаў.

Калегіум быў надзелены тытулам «Папскі ўніверсітэт» Папам Янам XXIII 1 кастрычніка 1962 года.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт місіянерства
  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт філасофіі
  • Факультэт кананічнага права

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]