Цьёўрсаў
Jump to navigation
Jump to search
Цьёўрсаў ісл.: Þjórsá | |
Вусце | Атлантычны акіян |
Даўжыня | 230 км |
Расход вады | 390 м³/с |
Вадазбор | 7530 км² |
Цьёўрсаў (ісл.: Þjórsá) — буйнейшая і самая доўгая рака на востраве Ісландыя, цячэ ў паўднёва-заходняй частцы краіны. Мае ледавіковае сілкаванне, максімум стока прыпадае на лета. Бярэ пачатак з ледавіка Хофсёкюдль у цэнтры краіны, упадае ў Атлантычны акіян. Сярэдні расход вады 390 м³/сек; узімку ў верхняй плыні замярзае. У самой Цьёўрсаў ёсць дзве ГЭС — Бурфедль і Султартангі.