Цэлозія
Выгляд
| Цэлозія | |||||||||||||||||
| Цэлозія серабрыстая | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Celosia L. (1753) | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Цэло́зія[1] (Celosia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргавальнае, простае, лінейнае і яйкападобнай формы. Кветкі шматлікія, дробныя, у каласападобных або мяцёлкападобных суквеццях, двухполыя, бліскучыя, белыя, жоўтыя, ружовыя або чырвоныя. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 60 відаў (51 від[2]), у субтрапічнай і трапічнай абласцях Афрыкі і Амерыкі, часткова ў Азіі. Найбольш вядомая цэлозія серабрыстая (Сelosia argentea).
Дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды спажываюць у ежу[1].
Зноскі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Celosia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэлозія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 162.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Целозия — род Celosia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Celosia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)