Цэнтр Карта
| Цэнтр Карта | |
|---|---|
| Ośrodek Karta | |
| | |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя, Community Archive[d], выдавецтва і архіў |
| Кіраўнік | Алісія Ванцаж-Глюза[d][1] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1982 |
| karta.org.pl | |
Цэнтр Карта (польск.: Ośrodek Karta, стылізаванае абазначэнне: Ośrodek KARTA, поўная назва: польск.: Fundacja Ośrodek Karta) — незалежная грамадская арганізацыя са статусам грамадска-карыснай арганізацыі, найбуйнейшы сацыяльны архіў у Польшчы, які мае на мэце дакументаванне найноўшай гісторыі Польшчы і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і распаўсюджанне ведаў пра яе. Цэнтр з'яўляецца выдаўцом штоквартальніку «Karta», які выходзіць з 1982 года, вядзе выдавецкую, выставачную і асветніцкую дзейнасць.
Місія Цэнтра Карта — адкрываць, абараняць і распаўсюджваць гісторыю, якая разглядаецца з пункту гледжання многіх людзей, такім чынам, каб гісторыя стала крыніцай разумення, будавала супольнасць, падтрымлівала прымірэнне.
Супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр «Карта» дапамагае грамадскім архівістам не толькі ў Польшчы: у 2014 годзе польскія даследчыкі распачалі працу стварэнні Міжнароднага беларускага архіва. Там сабраныя архіўныя матэрыялы як з прыватных фондаў, так і з фондаў разнастайных арганізацый і інстытуцый[2].
Цэнтр КАРТА супрацоўнічае з расійскім аб’яднаннем «Мемарыял». У 2005 годзе ён стаў ініцыятарам стварэння Дома сустрэч гісторыі.
Зноскі
- ↑ а б COURAGE Registry
- ↑ Палякі стварылі больш паўтысячы грамадскіх архіваў, PR dla Zagranicy, 20.05.2016
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]