Цэпіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
План крэпасці

Цэпіна (балг.: Цепина) — крэпасць і горад у заходняй частцы Радопскіх гор, на поўдні Балгарыі, цяпер у руінах. Размяшчаўся ў 6 км ад вёскі Доркава ў паўночна-ўсходняй частцы Чэпінскай даліны на вышыні 1136 метраў над узроўнем мора.

Знешнія сцены абмяжоўвалі плошчу ў 25 гектараў, а цытадэль размяшчалася на вяршыні скалы. Ля падножжа скалы былі выкапаны тры царквы, а таксама чатыры вялікія рэзервуары для захоўвання вады глыбінёй да 10 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэднявеччы Цэпіна была адной з самых важных балгарскіх крэпасцей у рэгіёне Радопы. Крэпасць належала балгарам з IX стагоддзя, але ў пачатку XI стагоддзя Візантыя адваявала яе ў Балгарскага царства. Цэпіна зноў перайшла да балгараў у часы валадарання Калаяна (1197—1207). У XIIXIV стст. вядомая, як адна з наймацнейшых крэпасцей Балгарскага царства. Калі Калаян прызначыў свайго пляменніка Аляксея Слава кіраўніком у Радопы, Цэпіна стала месцам кіравання дэспата. Пасля забойства цара ў 1207 годзе, дэспат Алексій Слаў абвясціў пра сваю незалежнасць і Цэпіна стала яго сталіцай. З 1246 па 1254 гады знаходзілася пад кантролем нікейскага імператара Іаана III Ватаца, але балгарскаму цару Міхаілу Асеню (1246—1256) удалося вярнуць крэпасць. У 1373 годзе пасля 9-месячнай аблогі[1] Цэпіна была захоплена асманамі пад камандаваннем Даўд-пашы, але толькі пасля таго, як туркі адрэзалі вадаправод[2]. Неўзабаве пасля гэтага горад быў пакінуты жыхарамі.

Зноскі

  1. Захариев, Ст. Цит. съч., с. 66
  2. Шишков, Ст. Цит. съч., с. 64

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]