Перайсці да зместу

Іаан III Дука Ватац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пра іншых людзей з падобным тытулам гл.: Іаан III
Іаан III Дука Ватац
Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης
Залаты гіперпірон Іаана III
Залаты гіперпірон Іаана III
Нікейскі імператар
1221 — 1254
Папярэднік Феадор I
Пераемнік Феадор II

Нараджэнне каля 1192[1][2]
Смерць 3 лістапада 1254
Род Дукі[d]
Бацька Васілій Ласкарыс[d][3]
Маці NN Angelina[d][4]
Жонка Ірына Ласкарына[d][5] і каля Ганна Гогенштаўфен[d][5]
Дзеці Феадор II Ласкарыс[3]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаан III Дука Ватац (грэч. Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης); каля 1192, Дыдымотыка, Візантыйская імперыя — 3 лістапада 1254, Німфей, Нікейская імперыя) — нікейскі імператар, які панаваў з 1221 па 1254 гады.

Паходзячы паводле жаночай лініі ад адной з самых знакамітых сем’яў Візантыі, Ян ажаніўся з дачкой Феадора I Ласкарыса, Ірынай. Як таленавіты кіраўнік і военачальнік, атрымаў верх над іншымі кандыдатамі на імператарскі сталец, гэта значыць змагаючыся супраць братоў Феадора I. Валадаранне Іаана прайшло ў клопатах пра аднаўленне ранейшай Візантыйскай імперыі. Вельмі важнае значэнне мела перамога Іаана над лацінянамі пры Піманіёне ў 1224 годзе, вынікам якой было адабранне ў Лацінскай імперыі ўсіх зямель, што ляжалі ў Азіі. Затым Іаанам у кароткі час былі заваяваны Лесбас, Родас, Хіёс, Самас і Кос. Аднак у спробе авалодаць Кандыяй, а таксама пад сценамі Канстанцінопаля, Іаан пацярпеў няўдачу.

Пакуль балгарскім царом быў Іван II Асень, Іаан дзейнічаў у саюзе з ім супраць лацінянаў, але пасля смерці балгарскага кіраўніка ў царстве ўзніклі смуты, чым скарыстаўся Іаан дзеля таго, каб набыць цэлы шэраг важных балгарскіх гарадоў.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Иоанн III Дука Ватац // Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.