Цянь Вэйчан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цянь Вэйчан
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1912(1912-10-09)
Месца нараджэння
  • Усі, Цзянсу[d], Кітайская Рэспубліка[d]
Дата смерці 30 ліпеня 2010(2010-07-30)[1] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Q65059223?
Род дзейнасці матэматык, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік John Lighton Synge[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цянь Вэйчан (9.10.1912, Усі, Цзянсу — 30.07.2010, Шанхай) — кітайскі навуковец, «піянер Новага Кітая» ў галіне фізікі, механікі і прыкладной матэматыкі[2]. Акадэмік Кітайскай АН (1954, у канцы жыцця — найстарэйшы), замежны член Польскай АН (1956). Лаўрэат Нацыянальнай навуковай прэміі КНР (1956).

Складаўся ў партыі Дэмакратычная ліга Кітая (ДЛК), намеснік старшыні яе ЦК, ганаровы старшыня[3]. Дэпутат УСНП. Намеснік старшыні УК НПКСК 6 (кааптаваны), 7-9 скліканняў, член Пасткама УК НПКСК 5 склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік Універсітэта Таронта (1946)

Па нацыянальнасці хань. Скончыў Універсітэт Цынхуа (1935). У 1941 годзе атрымаў ступень магістра прыкладной матэматыкі ва Універсітэце Таронта і ў наступным 1942 годзе там жа атрымаў ступень доктара філасофіі. Затым працаваў у Лабараторыі рэактыўнага руху Калтэха.

У 1946 годзе вярнуўся ў Кітай, прафесарстваваў ва ўніверсітэце Цынхуа, Пекінскім і Яньцзынскім універсітэтах.

Падчас кампаніі супраць правых элементаў  (руск.) падвяргаўся крытыцы.

З 1982 (3?) года рэктар Шанхайскага універсітэта, пад канец жыцця з’яўляўся найстарэйшым рэктарам ВНУ ў свеце[4]. На пасадзе рэктара ён высунуў сваю праграму «зносу чатырох сцен» — паміж: ВНУ і грамадствам, навучаннем і навуковымі даследаваннямі, рознымі спецыяльнасцямі, выкладчыкамі і студэнтамі[4].

З’яўляўся дырэктарам Інстытута прыкладной матэматыкі і механікі кітайскай АН, галоўным рэдактарам часопіса «Прыкладная матэматыка і механіка» на англійскай мове.

Ганаровы рэктар і прафесар больш за дзесяці кітайскіх ВНУ[4].

Крэміраваны[5].

«Век жыві, век вучыся, век працуй» — быў любімы выраз сталага Цянь Вэйчана[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]