Цёмна-бурая плямістасць ячменю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цёмна-бурая плямістасць — гэта грыбковае захворванне ячменю, выкліканае Cochliobolus sativus. Хвароба сустракаецца ўсюды, дзе вырошчваюць ячмень, але выклікае значныя страты ўраджаю толькі ў цёплым, вільготным клімаце[1][2]. Па ранейшай навуковай назве грыбковага патагену ў крыніцах таксама сустракаецца пад назвай цёмна-буры гельмінтаспарыёз[3].

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

Сімптомамі інфекцыі з’яўляюцца цёмныя, шакаладнага колеру плямы. Плямы зліваюцца, у выніку утвараючы некратычныя плямы няправільнай формы на лісці. Плямістасць лісця можа быць акружаны зонай жоўтай ліставай тканкі рознай шырыні. Плямы таксама могуць з’явіцца на ліставых похвах і верхавінках расліны. Моцна заражанае лісце цалкам высыхае, а заражэнне на стадыях флагавага ліста і падчас напаўнення ядра з’яўляецца найбольш сур’ёзным.

Цыкл захворвання[правіць | правіць зыходнік]

Зімуе грыб у ячменнай саломе і на іржышча, у глебе, на паверхні зерня. Споры з’яўляюцца на рэштках ячменю вясной і разносяцца ветрам і дажджом. Усходы ячменю могуць заразіцца ад інфекцыі на зерні і ў глебе.

Тэмпературы не вышэй за 20 °C і вільготныя ўмовы на палях спрыяюць развіццю цёмна-бурай плямістасці. Спрыяльныя пагодныя ўмовы могуць спрыяць паслядоўнаму з’яўленню новых спор і паражэнняў, якія вядуць да хуткага развіцця хваробы на працягу вегетацыйнага перыяду.

Страты ўраджаю[правіць | правіць зыходнік]

Захворванне часам дастаткова разбуральнае. Страты ўраджаю могуць дасягаць 10-30 % , калі пагодныя ўмовы спрыяюць развіццю грыба[1].

Меры аховы[правіць | правіць зыходнік]

Барацьба з захворваннем ажыццяўляецца з дапамогай ўстойлівых сартоў, чыстага насення, хімічнай апрацоўкі насення і лісця фунгіцыдамі, а таксама аптымальны севазварот з выкарыстаннем не збожжавых папярэднікаў  (польск.).

Зноскі

  1. а б Mathre, D.E. (1997). Compendium of barley diseases. American Phytopathological Society. pp. 120 pp. ISBN 0-89054-180-9.
  2. Martens, J.W. (1984). Diseases of field crops in Canada. Canadian Phytopathological Society. pp. 160 pp. ISBN 0-9691627-0-7.
  3. Буга С. Ф. Гельмінтаспарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 30

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]