Цётка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цёця)

Цётка — сястра бацькі або маці, а таксама жонка дзядзькі. Іншымі словамі, цётка — жанчына для дзяцей свайго брата або сястры, а таксама для дзяцей брата або сястры свайго мужа.

Адваротнае дачыненне — пляменнік і пляменніца, г.зн. калі жанчына прыходзіцца дзіцю цёткай, то яно для яе пляменнік ці пляменніца.

Слова можа называць усякую дарослую жанчыну і быць зваротам.

Ёсць асаблівае слова для дзядзькавай жонкі: дзя́дзіна. Адам Багдановіч нават пішучы па-руску захоўваў гэтае слова.