Адам Ягоравіч Багдановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Адам Багдановіч)
Jump to navigation Jump to search
Адам Ягоравіч Багдановіч
Adam Bagdanovich.jpg
Дата нараджэння

20 сакавіка (1 красавіка) 1862

Месца нараджэння

Халопенічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

16 красавіка 1940(1940-04-16) (78 гадоў)

Месца смерці

Яраслаўль, Яраслаўская вобласць, РСФСР, СССР

Месца пахавання

Лявонцьеўскія могілкі[d]

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union (1936–1955).svg СССР

Дзеці:

Максім Адамавіч Багдановіч

Род дзейнасці

мемуарыст, этнолаг, фалькларыст, гісторык, мовазнавец

Навуковая сфера

этнаграфія, фалькларыстыка, гісторыя

Альма-матар

Нясвіжская настаўніцкая семінарыя[d]

Commons-logo.svg Адам Ягоравіч Багдановіч на Вікісховішчы

Адам (Адольф) Ягоравіч Багдановіч (20 сакавіка (1 красавіка) 1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. Халопенічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці — 16 красавіка 1940, Яраслаўль) — беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Адам і Марыя Багдановічы з сынамі
Марыя Ягораўна Багдановіч з пляменнікамі: (злева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы

Бацькам Адама Багдановіча быў Ягор Лук'янавіч Багдановіч.

У 1888 годзе настаўнік 1-га гарадскога вучылішча Мінска Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на Траецкай гары на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут ўчастак вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля Тэатра оперы і балета.

6 (18) сакавіка 1890 у сям'і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 снежня) 1891 другі сын — Максім.

З 1892 года А. Багдановіч служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка. Быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста Паўла Шэйна. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай.

У Гродне сям'я жыла на ўскраіне горада, на Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Неўзабаве пасля родаў дачкі хвароба Марыі Апанасаўны ўзмацнілася і хутка сухоты сталі прычынай яе смерці.

Пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч пажыў у Гродна літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 ён быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Маці дзецям замяніла цётка па бацьку Марыя Ягораўна Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да году.

А. Багдановіч у Ніжнім Ноўгарадзе
Адам Ягоравіч Багдановіч з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай

У Ніжнім Ноўгарадзе ў А. Багдановіча завязаліся сяброўскія адносіны з М. Горкім, з якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — Кацярыне (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных.

А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям'і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентырыі ў чатырохгадовым узросце.

Аляксандра Апанасаўна Мякота
Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы

У 1908 годзе сям'я пераязжае ў Яраслаўль.

Трэцяй жонкай (больш дакладна - яны проста сталі жыць разам) Адама Багдановіча стала сястра яго першай жонкі Аляксандра Апанасаўна Мякота. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман.

Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жніўні 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына).

У 18851891 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля»[1]. Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці.

У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка[1]. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 19201931 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах.

У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям'і[1], вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў успаміны пра М. Горкага, сына Максіма, Ф. Шаляпіна[1].

Рукапісы А. Багдановіча захоўваюцца ў Інстытуце літаратуры АН БССР[1].

Найбольш важныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяродзьдзі беларускага краю, 1886
  • Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времён крепостного права, 1894
  • Про женщину
  • Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк, 1895
  • Национальный склад белорусского народа
  • Язык земли: Этнологический очерк
  • Страницы из жизни Максима Горького
  • Богданович, А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича / А. Е. Богданович. — Минск : Наука и техника, 1965. — 29 с.
  • Мои воспоминания

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Богданович Адам (Адольф) Егорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964
  • Пширков, Ю. С. А. Е. Богданович / Ю. С. Пширков. — Мінск : Наука и техника, 1966. — 128 с.
  • Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975
  • Зуборев Л. И. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М. Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т.1
  • Богданович А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича // Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975.
  • Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]