Цібар Толаш
| Цібар Толаш | |
|---|---|
| венг.: Tollas Tibor | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 21 снежня 1920[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 ліпеня 1997[2] (76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Maria Kecskési[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, журналіст, галоўны рэдактар |
Цібар Толаш (венг.: Tibor Kecskési Tollas; 21 снежня 1920, Надзьбарка, Венгрыя — 19 ліпеня 1997, Мюнхен, Германія) — венгерскі паэт і журналіст, галоўны рэдактар газеты Nemzetőr.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Продкі Цібара былі ваеннымі часоў Лаяшу Кошуту, таму ён пачаў навучанне ў ваеннай школе ў Шапроні, пазней паступіў у Людовіцкую ваенную акадэмію ў Будапешце. Да 1941 годзе служыў лейтэнантам у венгерскай арміі. Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе служыў афіцэрам. У 1945 годзе паранены ў абедзве рукі. У 1947 годзе арыштаваны і асуджаны народным судом па невядомым цяпер абвінавачванні, зняволены ў турму на 9 гадоў. Пакаранне адбываў ў Будапешце, Вацы і Татабаньі, вызвалены ў 1956 годзе. Падчас венгерскага паўстання 1956 года служыў афіцэрам сувязі. Пасля падаўлення паўстання пакінуў Венгрыю. З 1 снежня 1956 года разам з сябрамі па турме заснаваў эмігранцкую газету «Nemzetőr» (Aхоўнік нацыі), якая выдавалася ў Мюнхене. Быў галоўным рэдактарам гэтай газеты на працягу 40 гадоў.
Толаш быў адным з нешматлікіх эмігрантаў, якія засталіся жывымі пасля паўстання 1956 года і мелі магчымасць вярнуцца на радзіму, калі савецкія войскі пакінулі Венгрыю ў 1990—1991 гадах.
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.