Цімаці Бэл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цімаці Бэл
Род дзейнасці: лабіст, advertising person, бізнесмэн
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1941(1941-10-18)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 жніўня 2019(2019-08-25) (77 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
рыцар-бакалаўр

Цімаці Бэл (англ.: Timothy Bell; 18 кастрычніка 1941 — 25 жніўня 2019) — брытанскі паліттэхнолаг, лорд.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1941 года. У 1960-я гады працаваў у рэкламных і PR-фірмах, а ў 1970 годзе ўдзельнічаў у заснаванні рэкламнага агенцтва Saatchi & Saatchi, кіруючым дырэктарам якога быў доўгія гады.

Стаў галоўным дарадцам па іміджы і перадвыбарчай кампаніі Маргарэт Тэтчэр у 1979 годзе. Затым супрацоўнічаў з Кансерватыўнай партыяй падчас выбараў 1983 і 1987 гадоў. Калі Маргарэт Тэтчэр была прэм’ер-міністрам, Цімаці Бэл быў узведзены ў рыцары.

У 1987 годзе заснаваў PR-фірму Bell Communications, якая з 1997 года стала кампаніяй Bell Pottinger. Кампанія аказвала паслугі такім кліентам як Аўгуста Піначэт, Барыс Ельцын, Аляксандр Лукашэнка, каралеўская сям’я Саудаўскай Аравіі і інш.[3] Фірма закрылася пасля расісцкага скандалу ў ПАР у 2017 годзе.

Памёр 25 жніўня 2019 года[4].

Зноскі