Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі | |
---|---|
Prime Minister of the United Kingdom | |
| |
Пасаду займае Кір Стармер з 5 ліпеня 2024 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Высокашаноўны |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Даўнінг-стрыт, 10 |
Прызначаецца | Брытанскім манархам |
Зарплата | £142 000 |
Пасада з’явілася | 4 красавіка 1721 |
Першы на пасадзе | Роберт Уолпал |
Сайт | number10.gov.uk |
Вялікабрытанія |
Гэты артыкул з'яўляецца часткай серыі артыкулаў па тэме: |
|
Прэм’ер-міністр Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі з’яўляецца кіраўніком урада і выконвае розныя выканаўчыя функцыі, якія намінальна належаць Суверэну, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Паводле звычаю, Прэм’ер-міністр і кабінет (які ён узначальвае) адказваюць за свае дзеянні перад парламентам, членамі якога яны з’яўляюцца.
Дзеючы прэм’ер-міністр (з 5 ліпеня 2024 года) — Кір Стармер, лідар Кансерватыўнай партыі.
Як паказвае назва пасады, Прэм’ер-міністр з’яўляецца галоўным саветнікам манарха. Гістарычна, першы міністр мог займаць любую з вышэйшых дзяржаўных пасад, напрыклад, пасаду Лорда-канцлера, Архібіскупа Кентэрберыйскага, Лорда-распарадчыка, Канцлера казначэйства, Лорда-захавальніка пячаткі або дзяржаўнага сакратара. Са з’яўленнем у XVIII стагоддзі ўрада, які складаецца з кабінета міністраў, яго кіраўніка сталі зваць «Прэм’ер-міністрам» (часам таксама «Прэм’ерам» або «Першым міністрам»); да цяперашняга часу Прэм’ер-міністр заўсёды займае адно з міністэрскіх месцаў (звычайна пасаду Канцлера казначэйства). Сэр Роберт Уолпал звычайна лічыцца першым Прэм’ер-міністрам у сучасным сэнсе гэтага слова. Прэм’ер-міністр прызначаецца Манархам, які, паводле канстытуцыйнага звычаю, павінен абраць чалавека, які карыстаецца найбольшай падтрымкай Палаты обшчын (звычайна лідара партыі, якая мае большасць). У выпадку, калі Прэм’ер-міністр страчвае давер Палаты обшчын (што паказваецца прыняццем Пастановы аб недаверы), ён ці яна маральна абавязаны або сысці ў адстаўку (у гэтым выпадку Суверэн можа паспрабаваць знайсці іншага Прэм’ер-міністра, які карыстаецца даверам палаты) або запытаць манарха аб прызначэнні новых выбараў. З прычыны таго, што прэм’ерства ў пэўным сэнсе па ранейшым застаецца пасадай de facto, паўнамоцтвы Прэм’ер-міністра галоўным чынам вызначаюцца звычаем, а не законам, паходзячы ад таго, што той, хто займае гэту пасаду, можа прызначаць (праз Суверэна) сваіх калегаў па кабінеце міністраў і выкарыстоўваць Каралеўскія прэрагатывы, якія могуць выконвацца як самім Прэм’ер-міністрам, так і Манархам па савеце Прэм’ер-міністра. Некаторыя каментатары ўказваюць на тое, што на практыцы Прэм’ер-міністр мала падсправаздачны палаце.
Пасада
[правіць | правіць зыходнік]Хоць у апошнія гады гэта не замінала Прэм’ер-міністрам выконваць сваю працу, афіцыйны статус Прэм’ер-міністра некалькі неадназначны. У яго практычна няма заканадаўча вызначанай улады над іншымі членамі Кабінета, уся праца па кіраванні краінай тэарэтычна выконваецца міністрамі, паўнамоцтвы якіх больш выразна вызначаны актамі Парламента. Прэм’ер-міністр сам адначасова займае адну з міністэрскіх пасад — Першага лорда казначэйства.
У парадку старшынства, вызначаным каралеўскай уладай, Прэм’ер-міністр, калі выключыць членаў каралеўскай сям’і, знаходзіцца ніжэй толькі за Архібіскупа Кентэрберыйскага, Архібіскупа Ёркскага і Лорда-канцлера.
У рэгіянальных урадах Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі пасада, адпаведная прэм’ер-міністру, завецца Першы міністр. (Гл. Першы міністр Шатландыі, Першы міністр Уэльса і Першы міністр Паўночнай Ірландыі.)
Прывілеі
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ер-міністр атрымлівае сваю зарплату не як прэм’ер-міністр, а як першы лорд казначэйства. На 2006 год яна складае £127,334, звыш таго, ён атрымлівае £60,277 як член парламента[1]. Прэм’ер-міністр традыцыйна жыве на Даўнінг-стрыт 10 у Лондане, у доме, які Георг II падарыў Роберту Уолпалу як асабісты падарунак. Уолпал, аднак, пагадзіўся прыняць яго толькі як афіцыйную рэзідэнцыю Першых лордаў, а не як падарунак для сябе асабіста, і пасяліўся там у 1735 годзе. Хоць большасць Першых лордаў жылі на Даўнінг-стрыт 10, некаторыя жылі ў сваіх прыватных дамах. Звычайна так паступалі арыстакраты, якія самі валодалі вялікімі дамамі ў цэнтры Лондана. Некаторыя, такія як Гаральд Макмілан і Джон Мейджар, жылі ў Адміралцейскім доме, пакуль на Даўнінг-стрыт 10 вёўся рамонт і рэканструкцыя. У прылеглым доме Даўнінг-стрыт 11 размяшчаецца рэзідэнцыя другога лорда казначэйства. Даўнінг-стрыт 12 з’яўляецца рэзідэнцыяй галоўнага «кнута» — каардынатара парламенцкай большасці.
Прэм’ер-міністр таксама можа выкарыстоўваць загарадную рэзідэнцыю Чэкерс у Бакінгемшыры.
Прэм’ер-міністр, як і іншыя міністры кабінета, па звычаі з’яўляецца членам Тайнага Савета.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Parliamentary pay and allowances Архівавана 16 кастрычніка 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 10 Downing Street. (2004). Official Website. Архівавана 8 снежня 2005.
- Farnborough, Thomas Erskine, 1st Baron. (1896). Constitutional History of England since the Accession of George the Third, 11th ed. London: Longmans, Green and Co.
- Parliament of the United Kingdom. (2004). Official Website.
- Principal Ministers of the Crown: 1730—2006