Цісавыя
Цісавыя | ||||||||||||||||
Галіна са спелым насеннем Taxus baccata | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Taxaceae Gray, nom. cons. | ||||||||||||||||
|
Цісавыя[1] (Taxáceae) — сямейства хвойных раслін[2], кустоў або дрэў, з якіх большасць вечназялёныя і толькі нешматлікія губляюць на зіму лісце.
Па стане на 2013 год, уключае ў сябе шэсць родаў і 31 від, распаўсюджаных пераважна ў абласцях з мяккім, умераным або субтрапічным кліматам.
Прадстаўнікі сямейства — двухдомныя, рэдка аднадомныя вечназялёныя дрэвы або кусты.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце прадстаўлена ў выглядзе вузкай (цісы) або шырокай (Torreya) ігліцы. Лісце жорсткае, лінейнае або ланцэтнае, размешчана чаргова, сядзіць на кароткіх (1-2 мм) хвосціках.
Шышкі (шышкаягады) дробныя, аднаполыя. Мікрастробілы ў выглядзе невялікіх каласкоў на канцах галін або па баках іх; мікраспарафіл больш ці менш шчыткападобны з двума—васьмю даўгаватымі або амаль шарападобнымі мікраспарангіямі; мегаспарафіл вельмі рэдукаваны і складаецца часам (цісы) толькі з адной (ці двух) семязавязяў.
Пры насеніне часам развіваецца мясістае яркае ўтварэнне — арылус (цісы).
Карыятып спецыфічны для розных родаў — так, у прадстаўнікоў роду Ціс 2n = 24, у прадстаўнікоў родаў Torreya і Amentotaxus 2n = 22[3].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства уключае 6 родаў і 31 від[4]:
- Amentotaxus (шэсць відаў: Amentotaxus argotaenia (Hance) Pilg., Amentotaxus assamica D.K.Ferguson, Amentotaxus formosana H.L.Li, Amentotaxus hatuyenensis T.H.Nguyên, Amentotaxus poilanei (Ferré & Rouane) D.K.Ferguson, Amentotaxus yunnanensis H.L.Li)
- Austrotaxus
- Cephalotaxus (восем відаў: Cephalotaxus fortunei Hook., Cephalotaxus hainanensis H.L.Li, Cephalotaxus harringtonii (Knight ex J.Forbes) K.Koch, Cephalotaxus lanceolata K.M.Feng ex C.Y.Cheng, W.C.Cheng & L.K.Fu, Cephalotaxus latifolia W.C.Cheng & L.K.Fu ex L.K.Fu & R.R.Mill, Cephalotaxus mannii Hook.f., Cephalotaxus oliveri Mast., Cephalotaxus sinensis (Rehder & E.H.Wilson) H.L.Li
- Pseudotaxus (адзіны від: Pseudotaxus chienii (W.C.Cheng) W.C.Cheng)
- Taxus — Ціс
- Torreya
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Цісавыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Муратова Е. Н., Круклис М. В. Хромосомные числа голосеменных растений. — Новосибирск: Наука (Сиб. отд.), 1988. — 118 с. — ISBN 5020288772.
- ↑ Taxaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (16 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2017. Праверана 27 ліпеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тиссовые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.