Чангар
Чангар | |
---|---|
укр. Чонгар, Чонгарський півострів | |
![]() Чангарскі паўвостраў. Від з вышыні 12000 м | |
46°03′40″ пн. ш. 34°31′33″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Азоўскае мора |
Найвышэйшы пункт | 16 м |
Краіна | |
Чанга́р, або Чангарскі паўвостраў (укр.: Чонгар, Чонгарський півострів) — паўвостраў у паўночнай частцы заліва Сіваш — Азоўскага мора. Адміністрацыйна належыць да Гэнічэскага раёна Херсонскай вобласці.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Разам з паўвостравам Цюп-Джанкой, што падыходзіць да яго з боку Крыма, падзяляе Сіваш на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Чангар злучаны шматлікімі мастамі і насыпанымі дамбамі з Крымскім паўвостравам.
На паўвостраве ёсць вёска з такой самай назвай — Чангар.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чангарскі паўвостраў, разам з Перакопскім перашыйкам і Арабацкай стрэлкай, з’яўляецца месцам, што злучае Крымскі паўвостраў з матэрыком. Раней гэта надавала яму вялікае стратэгічнае значэнне. Так, падчас Савецка-ўкраінскай і Другой сусветнай войнаў у раёне Чангара адбываліся значныя баявыя дзеянні.[1][2] Акрамя таго, у 1919—1920 гг. войскамі генерала Урангеля, пад кіраўніцтвам французскіх інжынераў, на прылеглых да Чангара, Цюп-Джанкойскім і Таганаскім паўастравах Крыма былі збудаваны Чангарскія ўмацаванні.
Паводле інфармацыі СМІ[3][4][5], падчас Крымскага крызісу пост ДАІ каля вёскі Чангар і тэрыторыя Чангарскага паўвострава 27 лютага 2014 года былі заняты крымскім «Беркутам» і расійскімі войскамі[6]. У палях каля вёскі яны выставілі ваенную тэхніку, замінавалі тэрыторыю, паставілі таблічкі аб мінах.
26 снежня 2014 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваім твітэры паведаміў, што паўвостраў Чангар знаходзіцца цалкам пад кантролем Украіны.[7]
Зноскі
- ↑ Основні директиви і телеграми М. В. Фрунзэ, що відносяться до періоду штурму Перекопу і Чонгару (руск.)
- ↑ Оборона Кримського півострова (руск.)
- ↑ Российские войска зашли на территорию Херсонской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 29 снежня 2014.
- ↑ Вблизи пропускного пункта «Чонгар» заминировали поля и направили пулеметы в сторону мирных жителей
- ↑ ВООРУЖЕННЫЕ ЛЮДИ ВОШЛИ НА ТЕРРИТОРИЮ ГОРОДКА ЧОНГАР В ХЕРСОНСКОЙ ОБЛАСТИ
- ↑ Пост «Чонгар» контролирует крымский «Беркут» подчиненный Януковичу (видео) Архівавана 14 сакавіка 2014. «Новый Визит» (Геническ), 27.02.2014
- ↑ Порошенко заявил о переходе Чонгара под украинский контроль
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх