Пётр Аляксеевіч Парашэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Парашэнка)
Пётр Аляксеевіч Парашэнка
укр.: Петро Олексійович Порошенко
Сцяг5-ы Прэзідэнт Украіны
7 чэрвеня 2014 — 20 мая 2019
Кіраўнік урада Арсеній Пятровіч Яцанюк[1]
Папярэднік Віктар Фёдаравіч Януковіч
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (в. а.)
Пераемнік Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі
Сцяг2-і Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны
23 сакавіка — 3 снежня 2012
Прэзідэнт Віктар Фёдаравіч Януковіч
Кіраўнік урада Мікалай Янавіч Азараў
Папярэднік Андрэй Пятровіч Клюеў
Пераемнік Ігар Мікалаевіч Прасолаў
Сцяг9-ы Міністр замежных спраў Украіны
9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010
Прэзідэнт Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Кіраўнік урада Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік Уладзімір Дзмітрыевіч Хандогій (в.а.)
Пераемнік Канстанцін Іванавіч Грышчанка
Сцяг Старшыня савета Нацыянальнага банка Украіны
22 лютага 2007 — 26 красавіка 2012
Прэзідэнт Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Кіраўнік урада Віктар Фёдаравіч Януковіч
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Мікалай Янавіч Азараў
Папярэднік Валерый Міхайлавіч Геец
Пераемнік Ігар Мікалаевіч Прасолаў
Сцяг4-ы Сакратар СНБА Украіны
8 лютага — 8 верасня 2005
Прэзідэнт Віктар Андрэевіч Юшчанка
Кіраўнік урада Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік Уладзімір Іванавіч Радчанка
Пераемнік Анатоль Кірылавіч Кінах

Нараджэнне 26 верасня 1965(1965-09-26)[2][3][…] (58 гадоў)
Бацька Аляксей Іванавіч Парашэнка[d]
Маці Яўгенія Грыгарчук[d]
Жонка Марына Анатолеўна Парашэнка[d]
Дзеці Аляксей, Яўгенія, Аляксандра, Міхаіл
Веравызнанне Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата, праваслаўе і ПЦУ
Партыя СДПУ(а) (1998-2000)
Партыя рэгіёнаў (2000-2001)
«Салідарнасць» (2001-2005)
«Наша Украіна» (2005-2010)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Прафесія эканаміст-міжнароднік
Дзейнасць бізнесмен, палітык, дыпламат, эканаміст, прадпрымальнік, удзельнік міжнароднага форуму
Аўтограф Выява аўтографа
Званне вярхоўны галоўнакамандуючы
Камандаваў Узброеныя сілы Украіны
Бітвы
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг
Заслужаны эканаміст Украіны
Заслужаны эканаміст Украіны
Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Аляксеевіч Парашэнка (укр.: Петро Олексійович Порошенко; нар. 26 верасня 1965, Балград, Адэская вобласць, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік, палітык, пяты Прэзідэнт Украіны (2014—2019). Народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканняў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (з 23 сакавіка па 24 снежань 2012 г., міністр замежных спраў Украіны (9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010), старшыня Савета Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Заснавальнік канцэрна «Укрпрамінвест». Уваходзіць у лік самых багатых украінцаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў аспірантуры (1989—1992), працаваў асістэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін.

У 1990—1991 — намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднання малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генеральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвестыцыйны канцэрн».

У 1998 абраны ў Вярхоўную Раду, уваходзіў у парламенцкую фракцыю аб'яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасць» (пазней — партыя). У складзе выбарчага блоку «Наша Украіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 годах.

З ліпеня 2004 года — намеснік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэння партыі «Наша Украіна» — у яе кіраўніцтве.

8 лютага 2005 года прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. 5 верасня 2005 пасля вылучэння супраць яго абвінавачванняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачванняў не пацвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесці публічныя прабачэнні.

З 22 лютага 2007 года — старшыня Рады Нацыянальнага банка Украіны.

9 кастрычніка 2009 года пастаўлены міністрам замежных спраў Украіны.

23 сакавіка 2012 года прызначаны міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны[4].

Са снежня 2012 года — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, пазафракцыйны. З пачатку 2014 года — кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2014 года

25 траўня 2014 года ў першым туры выбараў атрымаў большасць галасоў і быў абраны прэзідэнтам Украіны.

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Парашэнка быў абраны на пасаду Прэзідэнта Украіны ў сітуацыі фактычнай вайны, калі стаяла пагроза страты паўднёва-ўсходняй паловы тэрыторыі. У 2014 годзе Масква ў пакаранне за праеўрапейскі курс Украіны анексавала Крым і адарвала Данбас. Парашэнку ўдалося стабілізаваць сітуацыю. У яго актыве — стварэнне баяздольнай арміі, аднаўленне эканамічнага росту, здабыццё ўкраінскай царквой аўтакефаліі і ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Пасля 2015 года Украіна ўтрымлівала лінію фронту ў Данбасе, а многія кіраўнікі сепаратыстаў былі знішчаны кропкавымі тэрактамі, сярод іх і лідар «Данецкай народнай рэспублікі» Захарчанка. У той жа час казнакрадства ва Украіне працягвалася, а тэмпы эканамічнага росту былі невысокія. Украіна засталася дзяржавай з найніжэйшымі ў Еўропе заробкамі, гэта не шкодзіла прэзідэнту Парашэнку адпачываць на Мальдывах. Нягледзячы на заслугі ў дзяржаўным будаўніцтве, у Пятра Парашэнкі сфарміраваўся значны антырэйтынг[5].

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2019 года

Яго супернік на наступных прэзідэнцкіх выбарах 2019 года Уладзімір Зяленскі падчас дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі» 19 красавіка, напаярэдадні другога тура адрасаваў Пятру Парашэнку словы: «Я не ваш апанент, я ваш прысуд»[6]. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Пятро Парашэнка саступіў Уладзіміру Зяленскаму і заявіў аб тым што ён пакідае пасаду прэзідэнта краіны з наступнага месяца[7].

На парламенцкіх выбарах 2019 года ўзначаліў спіс партыі Еўрапейская Салідарнасць, такую назву атрымаў «Блок Пятра Парашэнкі» пасля перайменавання. Партыя атрымала 8% галасоў і чацвёртае месца, аказалася ў апазіцыі да прэзідэнцкай партыі "Слуга народа".

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававое рэгуляванне кіраваннем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Украіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраванне карпаратыўнымі правамі ва Украіне. Тэорыя фарміравання правастасункаў» і нізкі навуковых публікацый. Суаўтар падручніка «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».

23 снежня 2009 абраны Ганаровым прафесарам Універсітэта банкаўскай справы Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Падтрымка Пятра Парашэнкі на выбарах прэзідэнта Украіны 2014

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Пётр і Марына Парашэнкі пажаніліся ў 1984 г. У іх чацвёра дзяцей — Аляксей (1985), Яўгенія, Аляксандра (2000), Міхаіл (2001)[12].

Зноскі

  1. Парашэнкі заявіў, што Яцанюк застанецца на пасады прэм'ера
  2. Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 12 кастрычніка 2016.
  3. Petro Poroshenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Указ Президента України № 210/2012 від 23 березня 2012 года «Про призначення П.Порошенка Міністром економічного розвитку і торгівлі України»
  5. nashaniva.by
  6. nashaniva.by
  7. nashaniva.by
  8. Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
  9. Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
  10. Указ Президента України № 874/97 від 21 серпня 1997 года «Про відзначення нагородами України»
  11. Указ Президента України № 1513/99 від 1 грудня 1999 года «Про присудження Державних премій України в галузі науки і техніки 1999 года»
  12. http://nashaniva.by/?c=ar&i=134873

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]