Чангоні
| Раён наскальных малюнкаў Чангоні* | |
|---|---|
| Chongoni Rock-Art Area** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | III, VI |
| Спасылка | 476 |
| Рэгіён*** | Афрыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 2006 (30 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Раён наскальных малюнкаў Чангоні (англ.: Chongoni Rock-Art Area) — помнік сусветнай спадчыны ў цэнтральнай частцы Малаві. Уяўляе сабою 127 участкаў наскальных малюнкаў, раскіданых на плошчы 126,4 км².
Раён наскальных малюнкаў Чангоні месціцца высока на плато цэнтральнай Малаві на пакрытых лесам гранітных узгорках. Найбольш старажытныя малюнкі былі зроблены паляўнічымі, продкамі пігмеяў, у каменным веку. Традыцыю працягвалі банту, з прыходам якіх пачаўся жалезны век. Вядома, што земляробы чэва малявалі на скалах да XX ст. Наскальныя малюнкі Чангоні адлюстроўваюць культурную гісторыю мясцовых народаў і іх рытуальныя сімвалы. Мяркуецца, што паляны сярод скал з'яўляліся месцамі ініцыяцыі.
У 2004 г. раён Чангоні быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Chongoni Rock-Art Area — UNESCO World Heritage Centre
- Smith, B.W. 2014. Chongoni rock art area. In Smith, C. (ed.) Encyclopedia of Global Archaeology: 1448-1452. New York: Springer
- Chongoni World Heritage Site Guide
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 476 рус. • англ. • фр. |