Чаплыгін
| Горад | |||||
| Чаплыгін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Чаплыгин | |||||
|
|||||
| 53°15′ пн. ш. 39°58′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Ліпецкая вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1638 | ||||
| Горад з | 16 верасня]] [[1778 | ||||
| Плошча | 11 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 140 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 13 009[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 47475 | ||||
| Паштовы індэкс | 399900 | ||||
| Аўтамабільны код | 48 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Чаплыгін (руск.: Чаплыгин) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чаплыгінскага раёна Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 13,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1638 годзе.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Ліпецкай вобласці, недалёка ад мяжы з Разанскай вобласцю, пры зліцці рэк Станавая Раса і Ягадная Раса (басейн Дона), за 85 км ад Ліпецка.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўную долю займае харчовая прамысловасць, яна прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як ААТ «Чаплыгінмалако», ТАА «Ліпецкі мукамольны завод», ААТ «Чаплыгінскі крухмальны завод» (уваходзіць у групу кампаній «Амілка»), ТАА «Хлебакамбінат». Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы размешчаны на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская». На яе тэрыторыі размешчаны завод водазапорнай арматуры аўстрыйскай кампаніі Гаўлэ, завод нямецкага вытворцы машын Ропа, завод па вытворчасці крапежных вырабаў індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Тарасава, завод па зборцы і рамонту нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі кампаніі Горш, завод па вытворчасці сістэм кропельнага арашэння ЗАТ «Новае стагоддзе агратэхналогій».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Чаплыгін называюць «паўночнай брамай» Ліпецкай вобласці. Ад горада да трасы М6 «Каспій» — усяго 20 км. Чыгуначная станцыя Раненбург — чыгуначны вузел Паўднёва-Усходняй чыгункі; адсюль ідуць напрамкі на Маскву, на Мічурынск і Ялец. Гарадскі транспарт прадстаўлены аўтобусамі, легкавымі таксі, а з лета 2012 года таксама маршрутнымі таксі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Чаплыгінцы беражліва ставяцца да гісторыка-культурнай спадчыны. Захаванасць забудовы XVIII—XIX стагоддзяў дасягае 60 %. На тэрыторыі горада знаходзяцца 52 помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Да цікавых мясцінаў горада і раёна адносяцца:
- Дзеючы Траецкі сабор (1818 г.)
- Царква Ушэсця (канец XVIII ст.)
- Мікольская царква (1858 г.)
- Успенская могілкавая царква (1831 г.) у стылі позняга класіцызму
- Храм у гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (1848—1855 гг.)
- Палац Меншыкава
Акрамя царкоўнай архітэктуры, ёсць будынкі мужчынскай і жаночай гімназій, духоўнага вучылішча, жылыя купецкія дамы. Адноўлены дом А. Д. Меншыкава; цяпер у ім размешчаны раённы краязнаўчы музей. У рамках святкавання 375-годдзя горада ў Чаплыгіне завяршыліся работы па будаўніцтве адзінага на тэрыторыі Расіі коннага помніка Пятру I і А. Д. Меншыкаву.
Здымкі старога Чаплыгіна
[правіць | правіць зыходнік]-
Чаплыгін -
Чаплыгін. Плошча -
Чаплыгін. Плошча -
Чаплыгін. Разанская вуліца
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Міхайлавіч Дзьяканаў, расійскі акцёр
![Сцяг[d]](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/d/df/Flag_of_Chaplygin_%28Lipetsk_oblast%29.png)