Ялец (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ялец (руск.: Елец) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Яльцоўскага раёна Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 112,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1146 годзе.
Знаходзіцца за 65 км на захад ад Ліпецка. Размешчаны на берагах ракі Сасна пры ўпадзенні ў яе ракі Ельчык.
Машынабудаванне (гідрацыліндры для сельскагаспадарчага машынабудавання, помпавая тэхніка, медыцынская апаратура), будаўнічая індустрыя; хімічная, лёгкая, харчовая прамысловасць.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Валянцін Віктаравіч Волкаў (1881—1964) — беларускі жывапісец.
- Мікалай Мацвеевіч Турбін (1832—1913) — рускі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі, археолаг.
- Ціхан Мікалаевіч Хрэннікаў — савецкі і расійскі кампазітар
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ялец (горад)