Чарлз Полард Аліўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Полард Аліўе
Charles Pollard Olivier
Дата нараджэння 10 красавіка 1884(1884-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1975(1975-08-14) (91 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Полард Аліўе (англ.: Charles Pollard Olivier, 10 красавіка 1884, Шарлатсвіл, Вірджынія, ЗША  — 14 жніўня 1975, Брын-Мар, Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі астраном, які спецыялізаваўся на даследаванні метэораў, падвойных і пераменных зорак[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і вырас у Шарлатсвілі (штат Вірджынія) непадалёк ад Вірджынскага ўніверсітэта. Атрымаў ступень доктара філасофіі па астраноміі ў 1911 годзе за дысертацыю, якая абвяргае існаванне стацыянарных метэорных выпраменьвальнікаў. У гэтым жа годзе заснаваў Амерыканскае метэорнае таварыства, якое ажыццяўляе назіранне выпадковых метэораў і метэорных патокаў. Супольнасць была створана як адгалінаванне ад Амерыканскага астранамічнага таварыства.

  • 1912-1914 — прафесар астраноміі ў каледжы Агнес Скот ў г. Дэкейтэр (штат Джорджыя).
  • 1914-1918 — асістэнт-даследчык Вірджынскага універсітэта і навуковы супрацоўнік абсерваторыі Маккормік, якая займаецца вымярэннем паралакса.
  • 1928 — дырэктар абсерваторыі Флаўэр Пенсільванскага універсітэта.
  • 1945 — дэкан астранамічнага факультэта Пенсільванскага універсітэта.

Актыўна займаўся пытаннем пашырэння абсерваторыі, што прывяло да стварэння абсерваторыі Флаўэр-энд-Кук (Філадэльфія) у 1956 годзе. Разам з брытанскім астраномам Уільямам Дэнінгам лічыцца піянерам навуковага візуальнага назірання метэораў.

Асноўныя работы[правіць | правіць зыходнік]

  • Charles P. Olivier, «Meteors», Baltimore, The Williams & Wilkins Co., 1925.
  • Charles P. Olivier, «Comets», Baltimore, The Williams & Wilkins Co., 1930.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Амерыканскае метэорнае таварыства выдае штогод прэмію яго імя астраномам, якія вывучаюць метэоры.
  • У гонар яго названы кратэр Аліўе на Месяцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Hockey, Thomas; Bracher, Katherine; Bolt, Marvin; Trimble, Virginia; Jarrell, Richard; Palmeri, JoAnn; Marché, Jordan D., Williams, Thomas; Ragep, F. Jamil Biographical Encyclopedia of Astronomer(англ.) // Springer. — Springer, 2007. — С. 851—852. — ISBN 0387304002.