Чарлз Райт Мілс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Райт Мілс
Род дзейнасці сацыёлаг, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 28 жніўня 1916(1916-08-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1962(1962-03-20)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт cwrightmills.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Райт Мілс (англ.: Charles Wright Mills; 28 жніўня 1916, Уэйка, штат Тэхас, ЗША20 сакавіка 1962) — амерыканскі сацыёлаг і публіцыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт (1939). 3 1956 прафесар Калумбійскага ўніверсітэта.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Паслядоўнік М. Вебера і К. Мангейма, зведаў уплыў ідэй К. Маркса, аднак лічыў яго тэорыю «ўстарэлай». Распрацаваў тэорыю сацыяльнага канфлікту, у якой вызначыў асноўныя праблемы, вырашэнне якіх будзе садзейнічаць стабілізацыі грамадства. У процівагу марксізму вылучыў канцэпцыю «пануючай эліты», да якой адносіў палітычныя, эканамічныя і ваенныя колы, якія ўдзельнічаюць у прыняцці важнейшых рашэнняў і ўтвараюць адзіную «карпарацыю багацця» ў амерыканскім грамадстве. Пастаянная цэнтралізацыя ўлады і мэтанакіраванае павелічэнне ваенных расходаў даюць магчымасць, паводле Мілса, гаварыць аб «ваенным дэтэрмінізме», што, на яго думку, больш правільна, чым «эканамічны дэтэрмінізм» Маркса. Надзею на гуманізацыю грамадства звязваў з інтэлігенцыяй, якая здольна валодаць «сацыялагічным уяўленнем» (здольнасцю разумець працэсы, што адбываюцца ў грамадстве). Крытыкаваў эмпірызм амерыканскай сацыялогіі і т.зв. «высокую тэорыю» Т. Парсанса, заклікаў да стварэння новай сацыялогіі. Зрабіў значны ўплыў на фарміраванне ідэалогіі «новых левых» у ЗША.

Зноскі

  1. а б C. Wright Mills // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б C. Wright Mills // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. C. Wright Mills, Jacobsen M. H. Den sociologiske fantasiHans Reitzels Forlag. — С. 7. — ISBN 978-87-412-2462-6
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 23 красавіка 2023.
  5. https://en.wikipedia.org/wiki/C._Wright_Mills#Early_career

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]