Чармісца
Выгляд
Чармісца | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 155 м[1] |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 0,18 км |
Плошча | 0,22 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,5 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 25,2 км² |
Выцякаюць | ручай у накірунку Дрэтуні |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чармі́сца — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 36 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 3 км на поўнач ад вёскі Дрэтунь. Не мае паблізу ніякіх паселішчаў.
Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 25,2 км².
Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Дрэтунь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 227. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 319. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.