Перайсці да зместу

Чароўная флейта (опера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чароўная флейта
ням.: Die Zauberflöte[1]
Кампазітар
Лібрэтыст Эмануэль Шыканедэр[1]
Мова лібрэта нямецкая
Жанр зінгшпіль, опера[1]
Дзеяў 2[1]
Год стварэння 1791
Першая пастаноўка 30 верасня 1791[1]
Месца першай пастаноўкі Theater auf der Wieden[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праграма першай пастаноўкі (1791)

Чароўная флейта (ням.: Die Zauberflöte) (K.620) — опера-зінгшпіль Моцарта ў дзвюх дзеях; лібрэта Э. Шыканедэра.

Першая пастаноўка: горад Вена, тэатр «Аўф дэр Відэн», 30 верасня 1791 года.

Сюжэт і крыніцы лібрэта

[правіць | правіць зыходнік]

Дачку Царыцы ночы выкраў чараўнік Зарастра. Царыца Ночы пасылае прынца Таміна выратаваць дзяўчыну і дае яму чароўны атрыбут — флейту і памочнікаў. Прынц пераходзіць на бок чараўніка, праходзіць выпрабаванні і атрымлівае каханне.

Сюжэт, апрацаваны ў духу папулярных у той час народных феерый, поўных экзатычных цудаў, Шыканедэр запазычыў у казцы К. Віланда (1733—1813) «Лулу» са зборніка фантастычных паэм «Джыністан, або Выбраныя казкі пра фей і духаў» (1786—1789), з дадаткам з яго ж казак «Лабірынт» і «Разумныя хлапчукі». У ліку дадатковых крыніц таксама называюць эпічную паэму «Аберон, цар чараўнікоў», з дапаўненнямі па лібрэта К. В. Хенслера з оперы «Свята сонца ў брамінаў» Венцэля Мюлера; драму «Тамос, цар егіпецкі» Т. Ф. фон Геблера; раман «Сетас» Ж. Тэрасона (1731). Называюць і працу Ігнаца фон Борна, магістра масонскай ложы «Zur Wahrheit» («Да праўды»), «Аб містэрыях егіпцян» («Über die Mysterien der Ägypter»). Менавіта фон Борну, які сканаў незадоўга да напісання оперы, лібрэта і было прысвечана.

Пасля смерці Эмануэля Шыканедэра на аўтарства лібрэта пачаў прэтэндаваць адзін з акцёраў тэатра «Аўф дэр Відэн» масон Карл Людвіг Гізекэ.

Дзеючыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Таміна, прынц (тэнар)
  • Папагена, птушкалоў (барытон)
  • Паміна, дачка Царыцы ночы (сапрана)
  • Царыца ночы (сапрана)
  • Зарастра, Вярхоўны жрэц Асірыса і Ісіды (бас)
  • Папагена (сапрана)
  • Манастатас, маўр (тэнар)
  • Стары жрэц (бас)
  • Першая, другая і трэцяя дамы (два сапрана і кантральта)
  • першы, другі, трэці пажы (два сапрана, кантральта)
  • 2 узброеныя ваяры (тэнар і бас)
  • аратар пасвечаных (бас)
  • жрэц (тэнар)
  • першы, другі, трэці жрэц (гутарковыя ролі)
  • першы, другі, трэці раб (гутарковыя ролі).
  1. а б в г д е ё Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.