Чароўны рог хлопчыка
Чароўны рог хлопчыка | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | traditional[d] |
Жанр | Нямецкі рамантызм |
Мова арыгінала | нямецкая |
Выпуск | 1805 |
Электронная версія |
«Чароўны рог хлопчыка» (ням.: Des Knaben Wunderhorn) — трохтомны зборнік нямецкіх народных песень, складзены Ахімам фон Арнімам і Клеменсам Брэнтана і апублікаваны ў Гайдэльбергу ў 1805—1808 гг.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Зборнік з’яўляўся важнай крыніцай фальклорнага матэрыялу на працягу ўсяго XIX стагоддзя. Тэматыка зборніка карэлявала з ідэямі пангерманізму, якія ставілі за мэту стварэнне моцнай і аб’яднанай Германіі, якія б лучыла ўсіх падзеленых палітычнымі межамі немцаў. «Чароўны рог хлопчыка» меў вялікую папулярнасць ва ўсім нямецкамоўным свеце; Іаган Вольфганг фон Гётэ, адзін з найбольш уплывовых тагачасных пісьменнікаў, адзначаў, што гэты зборнік «заняў сваё месца ў кожным доме».
Арнім і Брэнтана, як і астатнія збіральнікі народных песень XIX стагоддзя, вольным чынам рэдагавалі змест сваіх зборнікаў. З’яўляючыся таленавітымі паэтамі, некаторыя з песень яны выдумалі самастойна. Таксама некаторыя з песень дастасоўваліся да метрычнай сістэмы і тагачаснай фанетыкі нямецкай мовы, што паўплывала на першапачатковы выгляд народнага матэрыялу.
Выбраныя песні з гэтага зборніка былі пакладзеныя на музыку Веберам, Мендэльсонам, Шуманам, Лёвэ, Брамсам і Цэмлінскім.
Густаў Малер прылічаў гэты зборнік да сваіх любімых кніг і цягам большасці свайго жыцця ставіў на музыку яго змест.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Пазней Ахім Фон Арнім судзейнічаў першаму выданню «Казак братоў Грым».
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Чароўны рог хлопчыка на Вікісховішчы |
---|
- de:s:Des Knaben Wunderhorn
- Спіс песень з зборніка з імёнамі кампазітараў і тэкстамі Архівавана 13 снежня 2006.
- Des Knaben Wunderhorn на Projekt Gutenberg-DE (ням.)