Ахім фон Арнім
| Ахім фон Арнім | |
|---|---|
| Achim von Arnim | |
| Карціна Петэра Эдуарда Штрэлінга, 1805 | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім |
| Дата нараджэння | 26 студзеня 1781[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 студзеня 1831[1][2][…] (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Беціна фон Арнім |
| Дзеці | Gisela von Arnim[d], Maximiliane von Oriola[d], Armgart von Arnim[d], Freimund von Arnim[d] і Friedmund von Arnim[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, драматург, паэт-адвакат, журналіст |
| Кірунак | рамантызм і Гейдэльбергскі рамантызм |
| Мова твораў | нямецкая |
| Подпіс |
|
Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (ням.: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Берлін — 21 студзеня 1831, замак Віперсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клеменса Брэнтана) гейдэльбергскага рамантызму. Яго жонка Беціна (сястра Брэнтана) таксама была пісьменніцай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Людвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям’і камергера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Берліна.
Усё свае жыццё Арнім прысвяціў збіранню народнай творчасці — песень, басняў, прымавак. У 1806—1808 гадах у суаўтарстве з Клеменсам Брэнтана выдаў зборнік народнай творчасці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».
У 1811 годзе фон Арнім пабраўся шлюбам з сястрой свайго блізкага сябра Бецінай Брэнтана. Беціна фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе збірання фальклору.
Другую палову свайго жыцця пісьменнік правёў часткова ў Берліне, часткова ва ўласным маёнтку Віперсдорф, дзе сышоў з жыцця ў 1831 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар раманаў «Галеча, багацце, злачынства і адкупленне графіні Далорэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасмяротна — 1854), аповесцяў «Ізабела Егіпецкая, першае каханне імператара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікавана ў 1824) і іншых, навел «Апантаны інвалід у форце Ратона» (1818) і іншых.
Разам з Брэнтана склаў анталогію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (1805—1808), якая аказала значны ўплыў на развіццё нямецкай лірыкі XIX стагоддзя[3]. Таксама дапамагае братам Грым у першым выданні іх казак (1814).
Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навелу («Ізабела Егіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.
Зноскі
- ↑ а б Achim von Arnim // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Achim von Arnim // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ М. Рудницкий. Комментарии. — Избранная проза немецких романтиков. В 2-х томах. Т. 2. Пер. с нем. Сост. А. Дмитриева. Москва: Художественная литература, 1979. — С. 416.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахім фон Арнім
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1781 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1831 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Прусія
- Пахаваныя ў Брандэнбургу
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Нямецкамоўныя паэты
- Пісьменнікі рамантызму