Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палітычная праграма
«Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму»
Štrnásť bodov slovenského národného socializmu
Дзяржава: Славакія Першая Славацкая Рэспубліка
Прыняцце: студзень 21, 1941 (1941-01-21T01)
Уступ у сілу: 21 студзеня 1941
Першая публікацыя: Tuka, VojtechNáš gardistický program // Gardista. — Bratislava: 23.1.1941. — № 18.

Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму (славацк.: Štrnásť bodov slovenského národného socializmu) — палітычная праграма радыкальнага крыла Глінкавай славацкай народнай партыі, агалошаная Войцехам Тукам на паседжанні Глінкавай гвардыі ў Трэнчынскіх-Цепліцах.

Складанне[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля перамоваў у Зальцбургу радыкалы пачалі кампанію па ўкараненні ідэалогіі і метадаў нацыянал-сацыялізму ў грамадскім жыцці Славаччыны. Войцех Тука сцвярджаў, што ў выніку перамоваў у Зальцбургу для Славаччыны пачалася новая, блажэнная эра. Новая сістэма павінная была характарызавацца працай, дысцыплінай, бясстрашнасцю й бескарыслівасцю. 21 студзеня 1941 году Войцех Тука агалосіў 14 пунктаў праграмы славацкага нацыянал-сацыялізму. Праграма была складзеная Войцехам Тукам[1] і бератарам са службы прапаганды Эндрасам[2] паводле нямецкай мадэлі.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У праграме высоўваюцца патрабаванні рэформы Славацкага сойму, паводле якой некаторыя функцыі парламента павінныя перайсці ўраду. Таксама патрабуецца адміністрацыйная рэформа, якая мусіць спрасціць кіраванне. Праграма выступае за падтрымку сельскай гаспадаркі, фактычна спыненне ўрбанізацыі, каб «не цягнуліся тысячы і тысячы ў гарады» (славацк.: Chceme, aby roľník zostal roľníkom a aby netiahli každý rok tisíce a tisíce do miest.). У праграме таксама гаворыцца пра падтрымку прадпрымальніцтва, аднак адмаўляецца прынцып канкурэнцыі. Праца ж аб’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, гэтаксама гаворыцца пра грамадзянскі абавязак працаваць на карысць нацыі. Агалошваецца ўсеагульная даступнасць да дасягненняў у культуры і гэтак далей незалежна ад матэрыяльнага становішча. Царква мусіць мець дзяржаўную падтрымку. Апошнім пунктам з’яўляецца развязанне жыдоўскага пытання.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Adam Šumichrast. Transformácia či zánik? Vývoj odborov v Slovenskom štáte (1939–1945) v kontexte vybraných európskych diktatúr (славацк.) . — 2018. — С. 98.
  2. Zuzana DZIMKOVÁ Slovenský štát a jeho ideológia (славацкая мова). — С. 125.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.