Глінкава славацкая народная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Глінкавы славацкай народнай партыі 1938–45 і Глінкавы гвардыі.

Глінкава славацкая народная партыя (славацк.: Hlinkova slovenská ľudová strana, HSĽS) — клерыкальна-нацыяналістычная славацкая партыя, якая існавала ў 19061945 у Аўстра-Венгрыі, Чэхаславакіі і Першай Славацкай рэспубліцы.

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 19061925: Славацкая народная партыя
  • 19251938: Глінкава славацкая народная партыя
  • 19381945: Глінкава славацкая народная партыя — Партыя славацкага народнага адзінства

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Неафіцыйна ГСНП была заснавана яшчэ ў 1906 годзе М. Годжам, Ф. Скіцакам і А. Ратам, афіцыйна ў 1913, калі ўдзельнічала ў выбарах у аўстра-венгерскі парламент. У 1920 удзельнічала ў выбарах у чэхаславацкі парламент. Выступала за аўтаномію Славакіі ў рамках Чэхаславакіі. Да 1938 главой партыі быў Андрэй Глінка.

У 1920 партыя налічвала 11953 членаў, з 1927 удзельнічала ва ўрадзе, але ў 1929 выйшла ў сувязі з арыштам Войцеха Тукі. 8 мая 1930 ГСНП падала праект закона аб аўтаноміі Славакіі. З сярэдзіны 30-х цесна супрацоўнічала са Славацкай Нацыянальнай Партыяй, з АУН, пазней і з венгерскімі і нямецка-судэцкімі сепаратыстамі. У партыі паступова станавіліся папулярныя ідэі італьянскага і аўстрыйскага фашызму. У 1936 годзе дэвізам партыі стала: «Адзін народ, адна партыя, адзін правадыр». У той час у ГСНП налічвалася 36000 членаў. 10 кастрычніка 1938 абвясціла ў Жыліне аўтаномію Славакіі. Пасля абвяшчэння падкантрольнай Трэцяму рэйху Першай Славацкай рэспублікі адбылося зліццё з шэрагам славацкіх партый і ГСНП стала фактычна адзінай славацкай партыяй. Апорай партыі было каталіцкае духавенства, прадпрымальнікі і інтэлігенцыя. ГСНП стала праводзіць жорсткую палітыку ў адносінах да апазіцыйных левых сіл, але да адкрытага тэрору не скочвалася. ГСНП цесна супрацоўнічала з нямецкімі нацыянал-сацыялістамі. 1 верасня 1944 партызанская Славацкая Народная Рада забараніла ГСНП на тэрыторыі, якую кантралявалі партызаны. У 1945 партыя была цалкам забаронена, яе лідары арыштаваны. Частка ліберальнага крыла ўлілася ў 1945 у Дэмакратычную Партыю, частка эмігравала.

Вядучыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]