Чатырохевангелле Івана Аляксандра
| ||
Чатырохева́нгелле Іва́на Алякса́ндра. 1355–1356 | ||
балг.: Четвероевангелието на цар Иван Александър | ||
Матэрыял | пергамен, чарніла | |
---|---|---|
Памеры | 33 × 24,3 см | |
Брытанская бібліятэка, Лондан | ||
![]() |
Чатыро́хева́нгелле Іва́на Алякса́ндра (балг.: Четвероевангелие на (цар) Иван Александър) — ілюмінаванае рукапіснае Евангелле, напісанае і ілюстраванае ў 1355—1356 гг. для цара Другога Балгарскага царства Івана Аляксандра. Рукапіс лічыцца адным з найбольш каштоўных літаратурных твораў сярэдневяковай балгарскай культуры.
Манускрыпт, які цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, уключае тэкст чатырох Евангелляў і некаторыя іншыя тэксты. Рукапіс змяшчае 366 (або 352 у залежнасці ад групавання) мініяцюр і складаецца з 286 пергаментных фаліянтаў памерам 33 x 24,3 см, пазней пранумараваных алоўкам. Аркуш № 74 быў выразаны і выкрадзены ў пазнейшыя часы; найімаверней на ім была мініяцюра з выяваю Суднага дня.
Мова тэксту ў розных крыніцах апісваецца як балгарская[1], сярэднебалгарская, славянская[2], ці царкоўнаславянская[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Рукапіс быў напісаны манахам Сімяонам у 1355—1356 гадах па загаду цара Івана Аляксандра; імаверна, кніга прызначалася для выкарыстання ў асабістай царскай капліцы. Манах упамінае сваё імя ў калафоне на 275 старонцы[1]. Няясна, ці ілюстраваў Сімяон Чатырохевангелле ўласнаручна, ці толькі займаўся перапісваннем. Над мініяцюрамі працавалі па меншай меры тры розныя мастакі, але, як звычайна, іх імёны нідзе не паведамляюцца. Почырк у рукапісе падобны на почырк у хроніцы Канстанціна Манасіі (1344—1345), якая адносіцца да твораў Тырнаўскай літаратурнай школы таго ж часу. Першапачаткова манускрыпт быў аздоблены золатам, каштоўнымі камянямі і жэмчугам, аднак пазней гэтыя пласціны зніклі і былі замененыя цяперашнімі.
Пасля захопу Вялікага Тырнава асманамі ў 1393 рукапіс быў перапраўлены ў Малдавію, магчыма балгарскім уцекачом. Праз некалькі гадоў яго выкупіў князь Аляксандр I Добры, што засведчана чырвоным запісам на аркушы № 5.
Далейшы лёс манускрыпта да моманту, калі ў XVII стагоддзі ён трапіў у манастыр Святога Паўла на гары Афон, невядомы. У 1837 годзе настаяцель манастыра перадаў Чатырохевангелле англійскаму вандроўніку і калекцыянеру Роберту Курзану (англ.: Robert Curzon). Па словах самога Роберта Курзана, гэта быў падарунак, аднак Мілнер-Галанд апісвае рукапіс як «бесаромна прысвоены»[4]. Магчыма, гэта ўратавала рукапіс ад пажару, які цалкам знішчыў манастыр і ўсе яго зборы у канцы XIX стагоддзя.
Пасля Курзанавай смерці ў 1873 годзе яго дачка Дарыя ў 1917 перадала ўсю калекцыю ў Брытанскі музей. З 1973, пасля стварэння Брытанскай бібліятэкі, манускрыпт захоўваецца там.
Мініяцюры
[правіць | правіць зыходнік]-
Аркуш 9; ад Матфея 2:3-7, Ірад слухае параду і выклікае трох магаў к сабе
-
Аркуш 212v; канец Евангелля ад Лукі. Цар Аляксандр (злева) і евангеліст Лука (справа)
-
Аркуш 10 — Нараджэнне Хрыстова, з магамі, адлюстраванымі двойчы
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Сафійскі псалтыр , 1337
- Томічаў псалтыр , каля 1360
- Елісаветградскае Евангелле — копія Чатырохевангелля Івана-Аляксандра, створаная ў канцы XVI — пачатку XVII ст. ў майстэрні малдаўскага мітрапаліта Анастасія (Крымкі)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Dimitrova, 23
- ↑ British Library Manuscripts Catalogue entry(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 20 красавіка 2016.
- ↑ Milner-Gulland, 304
- ↑ Milner-Gulland, 302
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Людмила Живкова. Четвероевангелието на цар Иван Александър. (балг.). — София, 1980.
- Dimitrova, Ekaterina, The Gospels of Tsar Ivan Alexander, 1994, British Library, ISBN 0712303499
- Milner-Gulland, R.R. «Review of The Gospels of Tsar Ivan Alexander by Ekaterina Dimitrova», The Slavonic and East European Review, Vol. 74, No. 2 (Apr., 1996), pp. 302–304, Modern Humanities Research Association and University College London, School of Slavonic and East European Studies, JSTOR
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Чатырохевангелле Івана Аляксандра на Вікісховішчы |
---|
- Gospels of Tsar Ivan Alexander . British Library website (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2006. Праверана 20 красавіка 2016.
- British Library Manuscripts Catalogue entry . British Library website (26 сакавіка 2006).(недаступная спасылка)