Чатыры паліцыянты

Тэрмін «Чатыры паліцыянты» адносіцца да пост-ваеннага савета, які складаўся з Вялікай чацвёркі і які прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт прапанаваў у якасці гаранта міру ва ўсім свеце. Членамі Вялікай чацвёркі былі чатыры асноўныя ўдзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі: ЗША, Вялікабрытанія, СССР і Кітай. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, прадугледжаная Рузвельтам, складалася з трох галінаў: выканаўчай галіны, за якую адказваюць члены Вялікай чацвёркі, галіны па забеспячэнню бяспекі, у якую ўваходзілі тыя ж чатыры дзяржавы, якія павінны былі дзейнічаць як чатыры паліцыянты або чатыры шэрыфы, і міжнароднай асамблеі, у якую ўваходзілі ўсе члены ААН[1].
Чатыры паліцыянты павінны былі адказваць за падтрыманне парадку ў рамках сваіх сфер уплыву: Вялікабрытанія — на тэрыторыях сваёй імперыі і ў Заходняй Еўропе, СССР — ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Еўразіі, Кітай — ва Усходняй Азіі і заходняй частцы Ціхага акіяна, і Злучаныя Штаты — у заходнім паўшар'і. У якасці прэвентыўнай меры супраць новых войнаў усе краіны, акрамя чатырох паліцыянтаў, павінны былі быць раззброеныя. Толькі чатыром краінам павінна было быць дазволена мець зброю больш моцную, чым ружжо[2]. Пазней Францыя была дададзена ў якасці пятага члена па патрабаванню Уінстана Чэрчыля.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Hoopes, Brinkley, p. 100
- ↑ Gaddis, 1972, p. 25
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Hoopes, Townsend; Brinkley, Douglas (1997). FDR and the Creation of the U.N.. Yale University Press. ISBN 978-0-300-08553-2. https://archive.org/details/fdrcreationofun00hoop.
- Gaddis, John Lewis (1972). The United States and the Origins of the Cold War, 1941–1947. Columbia University Press. ISBN 978-0-231-12239-9. https://archive.org/details/unitedstatesorig0000gadd.