Чахціцкі замак
Выгляд
Славутасць | |
Чахціцкі замак | |
---|---|
славацк.: Čachtický hrad | |
48°43′29″ пн. ш. 17°45′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Дата скасавання | XVIII стагоддзе |
Матэрыял | вапняк |
Сайт | cachtickyhrad.eu (славацк.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чахціцкі замак (славацк.: Čachtický hrad, ням.: Burg Schächtitz, венг.: Csejte vára), разваліны замка ў Чахціцах, заходняя Славакія. Размешчаны на ўзгорку 375 м. над узроўнем мора. Знакаміты дзякуючы сумна вядомай «Чахціцкай пані» — Елізавеце Батары.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паміж Вішнёвым і Чахціцамі: 48°43′29″ пн. ш. 17°45′39″ у. д.HGЯO
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік у першай палове XIII стагоддзя як каралеўская вартаўнічая крэпасць на заходніх межах. У 1273 замак пашкоджаны падчас аблогі чэшскім каралём Пржэмыслам Отакарам II. Першымі ўладальнікамі была дваранская сям'я Гунт-Познан славацкага паходжання. У 1392 уладальнікам стаў Сцібар са Сцібажыцаў, з 1569 уладальнікамі стала сям'я Надашдзь. У 1708 замак узялі куруцы Ферэнца Ракацы і разбурылі яго. З тых часоў замак у развалінах.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чахціцкі замак