Чачэрскі клуб
Выгляд
| Славутасць | |
| Чачэрскі клуб | |
|---|---|
| | |
| 52°55′02″ пн. ш. 30°55′02″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | постканструктывізм |
| Будаўніцтва | 1937—1938 гады |
| Статус |
|
Будынак клуба — будынак у Чачэрску Гомельскай вобласці, размешчаны па Савецкай вуліцы, 15. Цяпер у будынку размяшчаецца Гарадскі дом культуры.

Пабудаваны ў 1937—1938 гадах у паводле тыпавога праекта з невялікімі зменамі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Характэрны прыклад тагачаснага клубнага збудавання з няпоўным складам памяшканняў. Кампактны будынак складаецца з 2 аб’ёмаў: 1-павярховага (у плане выцягнуты прамавугольнік) і прылеглага да яго з тарца 2-павярховага, які ўтварае галоўны фасад з 2-калонным порцікам, завершаным атыкам. Вуглавое вырашэнне кампазіцыі акцэнтавана вежавай надбудовай. У 2-павярховай частцы размешчаны вестыбюль з гардэробам, бібліятэка, клубныя пакоі і кінапраекцыйная, у 1-павярховай — глядзельная зала на 500 месцаў, сцэнічныя памяшканні і фае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чачэрскі клуб // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. А. А. Воінаў. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Чачэрскі клуб у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь
