Чжан Ітан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чжан Ітан
张益唐
Yitang Zhang.jpg
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы Універсітэт Нью-Хэмпшыра
Альма-матар Пекінскі ўніверсітэт
Універсітэт Пердзью
Навуковы кіраўнік Мо Цзун Цзянь[de][1]
Узнагароды і прэміі Прэмія Астроўскага (2013)
Прэмія Коўла (2014)
Прэмія Рольфа Шока (2014)
Стыпендыя Мак-Артура (2014)
Commons-logo.svg Чжан Ітан на Вікісховішчы


Чжан Ітан ( кіт. спр. 张益唐 , піньінь: Zhāng Yìtáng; нар. 1955) — амерыканскі матэматык кітайскага паходжання, які працуе ў галіне тэорыі лікаў.

У 2013 годзе Чжан адправіў у часопіс «Annals of Mathematics» артыкул, у якім даказвалася, што існуе бесканечна многа пар паслядоўных простых лікаў з рознасцю[en] не больш за 70 мільёнаў[2]. Гэты доказ можа разглядацца як рашэнне аслабленага варыянта задачы аб простых ліках-блізнятах[en]. Артыкул Чжана прайшоў рэцэнзаванне і быў прыняты ў друк[3][4].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе Чжан паступіў у Пекінскі ўніверсітэт і закончыў яго ў 1982-м, атрымаўшы ступень бакалаўра па матэматыцы. Пасля заканчэння магістратуры ў 1985-м, Чжан паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Пердзью. У снежні 1991 г. ён абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі[5].

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Дысертацыя Чжана была прысвечана праблеме якабіяна[en]. Пасля заканчэння аспірантуры ў Чжана былі праблемы з пошукам працы ў навуковай сферы. Яму даводзілася працаваць бухгалтарам, у матэлях, у рэстаранах і г. д. У рэшце рэшт яму ўдалося атрымаць пасаду лектара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра[6]. У 2013 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй Астроўскага[7], у 2014-м — преміяй Коўла па тэорыі лікаў[8][9], прэміяй Рольфа Шока па матэматыцы[10] і стаў лаўрэатам стыпендыі Мак-Артура[11]. Па стане на студзень 2014 года ён займае пасаду поўнага прафесара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра[12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Чжан Ітан(англ.)  у праекце «Матэматычная генеалогія».
  2. McKee, Maggie. First proof that infinitely many prime numbers come in pairs (англ.)  (2013-05-14). Праверана 21 мая 2013.
  3. Zhang, Yitang. "Bounded gaps between primes". Annals of Mathematics (Princeton University and the Institute for Advanced Study). http://annals.math.princeton.edu/2014/179-3/p07. Retrieved on 2015-10-12. 
  4. Андрей Коняев Братишка, ты цел?. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013.
  5. Moh, Tzuong-Tsieng. Zhang, Yitang’s life at Purdue (Jan. 1985-Dec, 1991) (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 24 мая 2013.
  6. Klarreich, Erica. Unknown Mathematician Proves Elusive Property of Prime Numbers . Праверана 20 мая 2013.
  7. The 2013 Ostrowski Prize (англ.) . Праверана 22 красавіка 2014.
  8. Yitang Zhang Receives 2014 AMS Cole Prize in Number Theory (англ.)  (3 снежня 2013). Праверана 22 красавіка 2014.
  9. January 2014 AMS-MAA Prize booklet (англ.) . Праверана 22 красавіка 2014.
  10. The 2014 Rolf Schock Prize (англ.) . Праверана 22 красавіка 2014.
  11. Yitang Zhang — MacArthur Foundation
  12. January 2014 Prizes and Awards Booklet, p. 5

Шаблон:Лаўрэаты прэміі Рольфа Шока

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.