Чорная Волга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорная «Волга» ГАЗ-21

Чо́рная «Во́лга» (польск.: Czarna wołga) — гарадская легенда, распаўсюджаная пераважна ў 1960—1970-я[1][2][3][4] гады ў Польшчы, РСФСР[5], БССР, УССР і МНР[6]. Паводле легенды, невядомыя на чорнай (паводле іншай легенды чырвонай[5]) Волзе (з белымі абадамі, белымі фіранкамі ці іншымі белымі элементамі) займаліся выкраданнем людзей, асабліва дзяцей. Паводле розных версіяў, кіроўцамі былі святары, манашкі, яўрэі, вампіры, сатаністы ці сам сатана.

Кроў выкрадзеных дзяцей нібыта выкарыстоўвалі для лячэння багатых заходнікаў ці арабаў[7], хворых на лейкемію; сярод іншых варыянтаў было таксама выкарыстанне іхніх унутраных органаў ці выкраданне спецслужбамі.

Пад канец XX стагоддзя легенда ўваскросла, толькі замест «Волгі» сталі згадвацца машыны марак BMW ці Mercedes, часам уяўленыя з рагамі замест бакавых люстэркаў. Кіроўца гэтых аўтамабіляў, паводле легенды, пытаўся мінакоў пра час, а калі яны набліжаліся, забіваў іх; паводле іншае легенды, яны паміралі праз дзень акурат у гэты самы час.

Зноскі

  1. Czarna wołga i inne legendy miejskie (польск.). serwisy.gazeta.pl (Gazeta Wyborcza). Праверана 1 чэрвеня 2009.
  2. Czarna wołga w hipermarkecie (польск.). wiadomosci.gazeta.pl (Gazeta Wyborcza). Праверана 1 чэрвеня 2009.
  3. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). dziennik.pl (Dziennik). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2008. Праверана 17 мая 2019.
  4. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). wiadomosci.polska.pl. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 17 мая 2019.
  5. а б http://books.google.co.uk/books?id=H8Kk7bS66jMC&pg=PA326&dq=Black+Volga&hl=en&ei=v8-0TMrjBsPd4Ab0s8CgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=3&ved=0CDUQ6AEwAg#v=onepage&q=Black%20Volga&f=false
  6. http://books.google.co.uk/books?id=Rwio_KDGmREC&pg=PA191&dq=Black+Volga&hl=en&ei=CdG0TO-vCIb34gbR4eCgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CD4Q6AEwBA#v=onepage&q=Volgas&f=false
  7. http://books.google.co.uk/books?id=Rwio_KDGmREC&pg=PA191&dq=Black+Volga&hl=en&ei=CdG0TO-vCIb34gbR4eCgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CD4Q6AEwBA#v=onepage&q=arabs&f=false

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dionizjusz Czubala. Współczesne Legendy Miejskie. — Katowice: Uniwersytet Sląski, 1993. — ISBN 83-226-0504-8.
  • Piotr Gajdziński. Imperium plotki. — Warszawa: Prószyński i S-ka, 2000. — С. 197—200.