Чорныя львы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чорныя львы (геэз: Tikura Anbessa) — арганізацыя антыфашысцкага руху супраціву, створаная пасля Другой італа-эфіопскай вайны для барацьбы супраць Італіі і акупацыі Эфіопскай імперыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рух быў заснаваны ў Заходняй Эфіопіі ў 1936 годзе. У склад «Чорных львоў» у асноўным уваходзілі студэнты Ваеннай акадэміі Халеты[1] (была заснавана ў 1935 годзе) і эфіопы, якія атрымалі адукацыю за мяжой[2]. Лідарам групоўкі быў Алемеворк Беен, ветэрынар, які вучыўся ў Вялікабрытаніі. Арганізацыя мела канстытуцыю. Яна складалася з дзесяці пунктаў. У ёй зацвярджалася перавага палітычнай сферы над ваеннай, забаранялася жорсткае абыходжанне з сялянамі і ваеннапалоннымі, а таксама выхад членаў арганізацыі з групоўкі. Канстытуцыя заклікала аддаць перавагу смерці, калі стаіць пагроза захопу ў палон ворагам[3].

«Чорныя львы» дамінавалі ў раннім руху супраціву ў Эфіопіі і змаглі пераканаць Імру Хайле Селасіе, які быў прызначаны імператарам Хайле Селасіе I прынцам-рэгентам падчас акупацыі, далучыцца да іх ва ўзброенай барацьбе. Імру трэба было рэарганізаваць эфіопскія ўзброеныя атрады і працягваць супраціў італьянцам. Для гэтага ён адступіў на поўдзень краіны, але 19 снежня 1936 года трапіў у палон[4].

Пасля паланення Імру «Чорныя львы» фактычна спынілі сваё існаванне. Большасць членаў арганізацыі былі забіты італьянцамі падчас рэпрэсій пасля няўдалага замаху на Радольфа Грацыяні 19 лютага 1937 года[5]. Сярод нешматлікіх выжылых былі Алемеворк Беен і Ілма Дэрэса[6].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • David H. Shinn & Thomas P. Ofcansky (2013). Scarecrow Press (рэд.). Historical Dictionary of Ethiopia (second edition). ISBN 9780810874572.
  • Zewde, Bahru (2001). Addis Ababa University Press (рэд.). A History of Modern Ethiopia 1855-1991. ISBN 0-8214-1440-2.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Г. В. Цыпкин, В. С. Ягья. История Эфиопии в новое и новейшее время. М., «Наука», 1989. стр.183
  2. Bahru Zewde, Pioneers of Change in Ethiopia (Oxford: James Currey, 2002), p. 203
  3. Bahru Zewde, A History, p. 175
  4. Anthony Mockler, Haile Selassie’s War (New York: Olive Branch, 2003), pp. 168
  5. Bahru Zewde, Pioneers, p. 204
  6. Shinn, David Hamilton & Ofcansky, Thomas P. & Prouty, Chris (2004). Historical Dictionary of Ethiopia. Lanham, Maryland: Scarecrow Press. p. 75. ISBN 0-8108-4910-0.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)