Чорны грыф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорны грыф
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aegypius monachus Linnaeus, 1766

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175494
NCBI  8959
EOL  1047566
FW  365995

Чорны грыф (Aegypius monachus) — драпежная птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства грыфавых (Accipitridae). З’яўляецца другой па велічыні драпежнай птушкай Еўропы пасля барадача (Gypaetus barbatus).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Птушка даўжынёй звыш аднаго метра, некалькі большая за белагаловага сіпа (Gyps fulvus). Маса цела чорнага грыфа дасягае 7-12 кілаграмаў. Размах крылаў — ад 250 да 295 сантыметраў. Пер’е манатоннага цемна-карычневага колеру, якое здалечыні здаецца чорным. Вакол кароткай, голай, карычневата-ружовай шыі цёмная пер’евая манішка. Крылы шырокія, хвост мае лёгкую клінападобную форму.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Сёння сустракаецца ад Іспаніі праз Балеарскія астравы, Балканы, Пярэднюю Азію і Паўночную Індыю да Паўднёвай Сібіры, Паўночнага Кітаю і Манголіі. У тым ліку сустракаецца і ў Беларусі.

Гняздзіцца пераважна ў дзікіх горных лясах, у Еўропе сустракаецца амаль выключна на Іберыйскім паўвостраве, на Маёрцы і ў паўднёвай частцы Балканаў. Таксама ўпадабаныя месцы чорных грыфаў берагі азёраў і рэк, бо там заўсёды ёсць пажытак.[1]

Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя, качуюць, а паўночна-ўсходнія — пералётныя. Пад час качовак залятаюць на поўнач ад межаў арэала (у Вялікабрытанію, Бельгію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Галандыю, Германію, Польшчу, Латвію, Эстонію, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдову).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо часцей на дрэвах, радзей на скальных выступах, адзіночна (пара ад пары на адлегласці ў 750—1500 м), радзей у свабодных калоніях (гняздо ад гнязда на адлегласці каля 100 м), часцей за ўсё, каля верхняй мяжы лясоў; з тоўстых і сухіх галін (пераважна хвойных дрэў); высцілка з галінак, кары, моху, каранёў і травы (часта з прымессю шэрсці). Новае гняздо мае дыяметр 130—150 см, старое — 150—250 см.

Яйка

Яйка звычайна 1 (вельмі рэдка 2), асіметрычнае, з мноствам нерэгулярных, іржавых мазкоў (на тупым канцы) на брудна-белым або светла-бурым фоне. Памеры: 88,5 х 66,5 мм[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Чорны грыф-птушка самавітага палёту
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2015. Праверана 13 ліпеня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]