Сокалападобныя
| Сокалападобныя | |||||||||||||||||||||||||
| Пустальга звычайная | |||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
|
Falconiformes Sharpe, 1874 | |||||||||||||||||||||||||
| Сямейства | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Сокалападобныя (Falconiformes) — атрад птушак.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела 14—120 см, размах крылаў да 3 м, маса ад 35 г да 12 кг. Самкі звычайна буйнейшыя за самцоў. Апярэнне шчыльнае, шорсткае, бураватае ці шэрае са стракацінамі. Крылы вострыя і вузкія ў сокалаў і шырокія, тупыя ў ястрабаў. Дзюба моцная, вострая, кручкападобная, каля асновы пакрыта голай, гладкай скурай — васкавіцай. Ногі моцныя. Кіпцюры вострыя (у грыфаў тупыя), загнутыя.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Дзённыя драпежныя птушкі. Атрад аб'ядноўвае 5 сямействаў, 79 родаў, 290 відаў.
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і невялікіх акіянічных астравоў. На Беларусі 22 віды, з якіх 14 у Чырвонай кнізе.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Вядуць пераважна дзённы спосаб жыцця (адсюль другая назва). Драпежныя, часта ўсёедныя.
Манагамы. Паўвывадкавыя птушкі. У кладцы ў буйных відаў 1—2 яйцы, у дробных да 7.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сокалападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
