Чорны замак Альшанскі (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чорны замак Альшанскі, фільм)
Чорны замак АльшанскіM:
Черный замок Ольшанский
Постар фільма
Жанр гістарычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Таццяна Логінава
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм[1]
Працягласць 127 хвіл.
Краіна
Мова руская
Год 1984
IMDb ID 0452761

«Чорны замак Альшанскі» — 2-х серыйная гістарычная драма, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1983 годзе паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Міхаіл Пташук. Мастак-пастаноўшчык Валерый Назараў.

У ролях: Віктар Яўграфаў, Рыманта Крылавічутэ, Эдуард Марцэвіч, Леанід Маркаў, Генадзь Гарбук, Стасіс Петронайтыс, Юрый Кацін-Ярцаў, Ігар Васільеў, Віктар Лебедзеў, Міхаіл Мацвееў, Здзіслаў Стома, Ніна Розанцава, Пётр Юрчанкоў, Юрый Ступакоў, Аляксандр Рахленка, Іван Мацкевіч і інш.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

1611 год. Магутны і найбагацейшы ў Беларусі род князёў Альшанскіх раптам падупадае. Скарбы роду апынаюцца замураванымі ў адной з вежаў радавога замка. Апошні з князёў Альшанскіх хавае завяшчанне пра месцазнаходжанне скарбу ў вокладку кнігі.

Гэта кніга, пройдучы праз стагоддзі, становіцца ўжо ў наш час цэнтрам ланцуга падзей… дзіўных, загадкавых і крывавых.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971—1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2