Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзікае паляванне караля Стаха
Дикая охота короля Стаха
Постар фільма
Жанр

Містычная драма

Рэжысёр

Валерый Рубінчык

Аўтар
сцэнарыя

Уладзімір Караткевіч
Валерый Рубінчык

У галоўных
ролях

Барыс Плотнікаў
Алена Дзімітрава
Ігар Клас
Аляксандр Харытонаў

Аператар

Таццяна Логінава

Кампазітар

Яўген Глебаў

Кінакампанія

Беларусьфільм

Працягласць

105 хвіл.

Краіна

Сцяг СССР СССР

Мова

Руская

Год

1979

IMDb

ID 0128164

Дзікае паляванне караля Стаха — мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы 19 ст. на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду….

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Здымкі старадаўняга палаца праводзіліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласці, Украіна.

Прем'ера фільма адбылася 1979 г. у Мінску ў сценах касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвонага касцёла), дзе тады размяшчаўся Дом кіно.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980, Італія — Гран-пры на I МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містфэст» у Каталіке
  • 1980, Францыя — спецпрыз журы фільму, прыз «за лепшую жаночую ролю другога плану» В. Шендрыкавай на Х МКФ фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы
  • 1980, Канада — спецпрыз журы на IV МКФ у Манрэалі
  • 1981, Італія — дыплом фільму на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце
  • 1981, ЗША — дыплом фільму на МКС «Фільмэкс» ў Лос-Анджэлесе
  • 1983, Бельгія — Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў «Пасаж-44» у Бруселі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]