Чыганак Бярсіеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыганак Бярсіеў
каз.: Шығанақ Берсиев
Род дзейнасці раслінавод
Дата нараджэння 1881
Месца нараджэння
Дата смерці 1944
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чыганак Бярсіеў (каз.: Шығанақ Берсиев 1881—1944) — савецкі прасавод, наватар сельскагаспадарчай вытворчасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1938 года Чыганак Бярсіеў працаваў звеньявым калгаса «Курман» Уілскага раёна  (руск.) Акцюбінскай вобласці. Штогод дамагаўся высокіх ураджаяў: у 1939 годзе па 25,5 цэнтнера проса з гектара, у 1940 годзе — 155,8 ц/ га, у 1941 годзе — 166 ц/ га, у 1942 годзе — 175 ц/га, у 1943 годзе — 201 ц/га. пачынаючы з 1940 года, гэтыя вынікі рэгістраваліся як сусветныя рэкорды[1].

Узнагароджаны ордэнам Леніна (05.11.1940).

У гады Вялікай Айчыннай вайны Чыганак Бярсіеў, бацька трох воінаў, перадаў у фонд абароны грашовыя зберажэнні на пабудову самалёта[1].

Жыццё і працоўная дзейнасць Чыганака Бярсіева апісаны ў рамане Габідэна Мустафіна «Чыганак».

Бярсіеўскі рух[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1940-х гадоў у Казахстане зарадзіўся бярсіеўскі рух, які стаў адной з формаў сацыялістычнага ўдарніцтва  (руск.) і атрымаў шырокае распаўсюджанне ў наступныя гады. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны звёны і брыгады бярсіеўцаў меліся ў кожнай гаспадарцы Акцюбінскай вобласці.

Першыя паслядоўнікі Бярсіева дамагліся высокіх ураджаяў на абмежаваных плошчах (звёны К. Сакырава і У. Атамбаева сабралі 200 ц проса з 1 га), наступныя сталі імкнуцца да павелічэння плошчаў высокіх ураджаяў (камсамольска-моладзевае звяно А. Адзіева з калгаса «Жана кадам» сабрала па 150 ц проса з кожнага з 3 га, камсамольска-моладзевае звяно Н. Ешмуханавай з калгаса «Салакуль» — па 80 ц проса з кожнага з 25 га і іншыя). У Акцюбінскай вобласці было традыцыйным сацыялістычнае спаборніцтва  (руск.) на прыз імя Чыганака Бярсіева[1].

Зноскі

  1. а б в Казахская ССР / Гл. ред. Р. Н. Нургалиев. — Алма-Ата: Гл. ред. Казахской советской энциклопедии, 1988. — Т. 109. — С. 8. — ISBN 5-89800-002-X.