Акцюбінская вобласць
Выгляд
| Акцюбінская вобласць | |||
|---|---|---|---|
| каз.: Ақтөбэ облысы | |||
| | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Статус | вобласць | ||
| Уваходзіць у | Заходні Казахстан | ||
| Адміністрацыйны цэнтр | Актабэ | ||
| Дата ўтварэння | 10 сакавіка 1932 года | ||
| Акім вобласці | Бердыбек Сапарбаеў | ||
| Афіцыйныя мовы | казахская, руская | ||
| Насельніцтва (2017) |
854 520[1] (8-е месца) | ||
| Шчыльнасць | 2,84 чал./км² | ||
| Нацыянальны склад | казахі, рускія, украінцы, татары і інш. | ||
| Плошча |
300 629 км² (11 %, 2-е месца) |
||
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
657 м |
||
|
|
|||
|
|
|||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||
| Абрэвіятура | АКТ | ||
| Код ISO 3166-2 | KZ-AKT | ||
| Тэлефонны код | +7 713 | ||
| Паштовыя індэксы | 03xxxx | ||
| Код аўтам. нумароў | D, 04 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Акцюбінская вобласць (каз.: Ақтөбэ облысы) — вобласць у заходняй часткі Казахстана.
Тэрыторыя — 300 629 км², што складае 11 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 2-е месца ў краіне.
Колькасць насельніцтва — 854 520 чалавек (1 кастрычніка 2017)[1].
Утворана ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 года ў складзе Казахскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічала Акцюбінская акруга, што існавала ў 1921—1928 гадах. У 1936 годзе вобласць увайшла ў склад вылучанай з РСФСР Казахскай ССР, а з 1991 года, пасля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.
Мяжуе:
- на поўначы — з Арэнбургскай вобласцю Расіі;
- на паўночным усходзе — з Кастанайскай вобласцю Казахстана;
- на паўднёвым усходзе — з Карагандзінскай і Кызылардзінскай абласцямі Казахстана;
- на поўдні — з Рэспублікай Каракалпакстан Узбекістана;
- на паўднёвым захадзе — з Мангістаўскай вобласцю Казахстана;
- на захадзе — з Атыраўскай вобласцю Казахстана (на мяжы Акцюбінскай і Атыраўскай вобласці размешчаны помнік архітэктуры «Алып-Ана»);
- на паўночным захадзе — з Заходне-Казахстанскай вобласцю Казахстана.
Зноскі
- ↑ а б Численность населения Актюбинской области по полу в разрезе городов, районов, районных центров и поселков на 1 октября 2017г(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 3 снежня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта области на Рубрикон Архівавана 2 лістапада 2019.
- Департамент Статистики Актюбинской области Архівавана 8 сакавіка 2009.