Перайсці да зместу

Чыгуначны вакзал (Бігосава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чыгуначны вакзал, Бігосава)
Славутасць
Чыгуначны вакзал
55°50′03,15″ пн. ш. 27°44′12,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бігосава
Архітэктурны стыль мадэрн
Будаўніцтва 19241926 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000228шыфр 212Г000228
Map

Чыгуначны вакзал — помнік архітэктуры мадэрну ў аграгарадку Бігосава (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Пабудаваны ў 19241926 гг. на чыгуначнай станцыі Бігосава на чыгуначнай лініі ПолацкДаўгаўпілс.

Мураваны будынак падоўжанай сіметрычнай кампазіцыі. Вуглы цэнтральнага аб'ёму залы чакання вырашаны ў выглядзе вежаў, якія накрытыя высокімі чатырохсхільнымі шатровымі дахамі. Выкарыстанне элементаў абарончага дойлідства (байніцы, зубчастыя завяршэнні вежаў) абумоўленае месцазнаходжаннем вакзала ў некалі прыгранічным раёне. Бакавыя крылы, у якіх размяшчаюцца рэстаран і службовыя памяшканні, створаныя адна- і двухпавярховымі аб'ёмамі з маляўнічымі ламанымі дахамі, маюць вялікія прамавугольныя вокны з драўлянымі ліштвамі.