Чыгуначны транспарт Ватыкана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чыгуначная станцыя ў Ватыкане

Чыгуначны транспарт Ватыкана — складаецца з двух 300-метровых ліній чыгуначных пуцей у межах самога Ватыкана, з'яўляючыся самай кароткай нацыянальнай чыгуначнай сістэмай у свеце. Доступ да сеткі італьянскіх чыгунак быў гарантаваны Латэранскім дагаворам 1929 года. Пуці і станцыя былі пабудаваныя ў перыяд праўлення папы рымскага Пія XI.

Большасць чыгуначных перавозак прыпадае на грузавыя перавозкі, і толькі часткова на пасажырскія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папа рымскі Рыгор XVI не жадаў будаўніцтва чыгункі ў Папскай вобласці, перашкодзіў будаўніцтву.

Пры пераемніку Рыгора XVI, папе Пію IX, будаўніцтва чыгунак ўсё ж пачалося. Першая чыгунка ў Папскай вобласці была дарога Балонія-Анкона, але тэрыторыя на якой вялося будаўніцтва была захопленая войскамі Рысарджымента ў 1861 годзе, яшчэ да яго завяршэння.

Будаўніцтва чыгуначнага вакзалу ў Ватыкане і яго сувязь з сеткай італьянскіх чыгунак, было гарантавана Латэранскім дагаворам ад 1929 года. Агульны кошт будаўніцтва, складаў згодна з паведамленнямі таго перыяду, ₤ 24 млн.

Першы лакаматыў і цягнік заехаў на тэрыторыю Ватыкана ў сакавіку 1932 года. Чыгуначная Канвенцыя паміж Італіяй і Ватыканам была ратыфікаваная 12 верасня 1934 г., у кастрычніку 1934 года міністэрству грамадскіх работ перададзеныя чыгуначныя лініі ў Ватыкане.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]