Чыгуначны транспарт у Алжыры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першыя чыгункі былі пабудаваны ў Алжыры ў 1862 годзе[1]

Чыгункі кіруюцца нацыянальным аператарам SNTF (фр.: Societé Nationale des Transports Ferrovaires) існуючым з 1962 года[1].

У чыгуначным шляху выкарыстоўваюцца сталёвыя, драўляныя і жалезабетонныя шпалы, маса аднаго пагоннага метра рэйкі ў шляху 45 кг і 54 кг[1].

Чыгуначная станцыя ў горадзе Скікда

Даўжыня сеткі чыгунак Алжыра 3973 км, з іх электрыфікаваны 283 км[2]. Шырыня каляіны 1435 мм (2888 км) і 1055 мм (1085 км). У лакаматыўным парку цеплавозы і электравозы.

Асноўныя грузы дарогі: жалезная руда, фасфаты, вугаль[1].

Каля 20 % замежнагандлёвых перавозак ажыццяўляецца чыгуначным транспартам[2].

Сетка чыгунак Алжыра звязана з чыгункамі Туніса.

Чыгуначныя сувязі з сумежнымі краінамі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Туніса Туніс — аднолькавая каляіна — 1435 мм.
  • Сцяг Марока Марока — аднолькавая каляіна — 1435 мм. Зачынена ў 1990-ых.

Зноскі

  1. а б в г Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с.: ил.
  2. а б Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]