Чыжоўка-Арэна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чыжоўка-Арэна
CzechRepublic-Italy 140514 2-0.jpg
Поўная назва Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна»
Месцазнаходжанне Сцяг Мінска Мінск
Закладзены 2009
Пабудаваны 2013
Адкрыты 25 снежня 2013
Кошт узвядзення 450 млрд. бел. руб.[1]; 189 млн $[2]
Умяшчальнасць 9 614
Хатняя каманда ХК Юнацтва (Мінск)
Памеры поля 30x61 м
Сайт chizhovka-arena.org
Лагатып Вікісховішча Чыжоўка-Арэна на Вікісховішчы

«Чыжоўка-Арэна», поўная назва — «Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс “Чыжоўка-Арэна“») — шматфункцыянальны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Арэна размяшчаецца на поўдні горада ў мікрараёне Чыжоўка, на беразе Чыжоўскага вадасховішча, на частцы тэрыторыі парку імя 900-годдзя Мінска. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 25 снежня 2013 года[3].

Другая па велічыні пасля «Мінск-Арэны» лядовая пляцоўка краіны, яна была пабудавана да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года і прыняла 30 матчаў гэтага турніру, у тым ліку два чвэрцьфіналы.

У аснове праекта архітэктара Марата Гроднікава — вобраз дзвюх кропель вады, якія перацякаюць адна ў адну: сучасны будынак са шкла і металу гарманічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт Чыжоўскага вадасховішча. У маштабны комплекс, пабудаваны з улікам сусветнага вопыту і стандартаў Міжнароднай федэрацыі хакея, уваходзяць вялікая арэна (агульная плошча 39073,27 м²), малая арэна (19452 м²) і злучальная зона (9 344 м²), дзе знаходзіцца цэнтр адпачынку і забаў[4].

Вялікая арэна выкарыстоўваецца для правядзення хакейных турніраў і буйных матчаў, спаборніцтваў па фігурным катанні і шорт-трэку, пры неабходнасці трансфармуецца ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі і гімнастыкі, а таксама выставак, канцэртаў і шоу. Лядовая пляцоўка (30х60 м) з бартавой сістэмай, якая плавае, спраектавана па ўзоры большасці арэн клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі. Дзякуючы бартам, якія амартызуюцца, паніжана рызыка траўмавання гульцоў. Умяшчальнасць трыбун вялікай арэны — 8807 чалавек, акрамя таго, паміж партэрам і верхнім узроўнем знаходзяцца 43 VІР-ложы на 500 месцаў. У вялікай арэне акрамя сямі раздзявалак і экіпіровачнага цэнтра ёсць станцыя антыдопінгавага кантролю і пункт першай дапамогі.

Малая арэна прызначана для прафесійных трэніровак і спаборніцтваў спартсменаў, а таксама масавага катання на каньках. Акрамя лядовай пляцоўкі і 15 раздзявалак, яна змяшчае аднаўленча-аздараўленчы цэнтр (з трыма саўнамі), дзве спартыўныя залы і адміністрацыйныя памяшканні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]