Чыкагскі сімфанічны аркестр
| Чыкагскі сімфанічны аркестр | |
|---|---|
| Chicago Symphony Orchestra | |
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанр | класічная музыка |
| Гады | з 1891 |
| Краіна |
|
| Горад | Чыкага |
| Адкуль | Чыкага |
| Кіраўнік | Рыкарда Каламуты |
| www.cso.org (англ.) | |
Чыкагскі сімфанічны аркестр (англ.: Chicago Symphony Orchestra) — амерыканскі сімфанічны аркестр, які базуецца ў Чыкага, штат Ілінойс. Аркестр быў заснаваны ў 1891 годзе. Па традыцыі, якая склалася ў амерыканскай музычнай крытыцы, Чыкагскі сімфанічны аркестр уключаюць у склад так званай «Вялікай пяцёркі» вядучых сімфанічных аркестраў краіны. Каля 60 разоў запісы Чыкагскага аркестра атрымлівалі музычную прэмію «Грэмі». Сярод дырыжораў і салістаў, якія выступалі з аркестрам, былі Сяргей Рахманінаў, Марыс Равель, Рыхард Штраус, Сяргей Пракоф'еў, Аарон Копленд, Арнольд Шонберг, Леанард Бернстайн, Леапольд Стакоўскі, Юджын Ормандзі. У 2008 годзе Чыкагскі сімфанічны аркестр быў названы лепшым аркестрам ЗША (і пятым у спісе лепшых аркестраў свету) па версіі музычнага часопіса Gramophone[1].
Музычныя кіраўнікі і галоўныя дырыжоры
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Tom Huizenga. Chicago Symphony Tops U.S. Orchestras. NPR (21 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 31 снежня 2008. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)