Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт»

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Чырвоны барацьбіт)
Jump to navigation Jump to search

Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» — завод, заснаваны ў 1900 г. у г. Орша як слясарныя майстэрні. З 1915 механічныя і жалезаліцейныя майстэрні механічныя майстэрні па вырабе сельскагаспадарчага інвентару, катлоў, бочак, рамонце абсталявання для млыноў, вінакураных заводаў. У 1919 г. майстэрні нацыяналізаваны. З 1928 г. чыгуналіцейны механічны завод «Чырвоны барацьбіт».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны на Урал. У 1946 г. адноўлены. У 1959 г. рэканструіраваны.

З 1960 г. станкабудаўнічы завод спецыялізуецца на вытворчасці плоскашліфавальных станкоў высокай дакладнасці для хуткага шліфавання і станкоў для электра-хімічнага шліфавання.

Сёння завод выпускае дрэваапрацоўчыя і каменеапрацоўчыя станкі, дрэваапрацоўчы інструмент. Асвоена вытворчасць комплексаў лазернай рэзкі з лічбавым праграмным кіраваннем. Прадукцыя адзначана залатымі медалямі на міжнародных выстаўках.

Станкі завода экспартуюць у больш чым 110 краіны свету. У 2005 годзе завод выпусціў статысячны станок, які быў адгружаны ў Камсамольск-на-Амуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аршанскі станкабудаўнічы завод. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  • Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 195.
  • Чеховский, А. С. Оршанский станкостроительный завод «Красный борец» / А. С. Чеховский // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 618.