Чырвоны карал
| Чырвоны карал | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Corallium rubrum Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Чырвоны карал, высакародны карал (Corallium rubrum) — від кішачнаполасцевах жывёл атрада гарганарыяў, або рагавых каралаў, падкласа васьміпрамянёвых каралавых паліпаў.
Жыве на глыбіні 10—300 м у Міжземным моры, Атлантычным акіяне каля Канарскіх астравоў і інш.
Утварае дрэвападобныя калоніі, да 40 см вышынёй, якія прырастаюць да скалістага грунту. Звонку ўкрыты мяккай карой розных адценняў чырвонага колеру — ад слаба-ружовага да цёмна-чырвонага, амаль чорнага. Восевы шкілет утвараецца ў выніку зліцця вапняковых спікул. На фоне галін калоціі вылучаюцца снежна-белыя паліпы, вяночак: з 8 перыстых шчупальцаў, пры дапамозе якіх жывёла корміцца рачкамі і іх лічынкамі. Пераважна раздзельнаполыя, бываюць гермафрадыты.
Аб'ект промыслу, са шкілета вырабляюць упрыгожанні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высакародны карал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).