Чытрангада
Чытранчада | |
---|---|
चित्राङ्गद | |
Лялька Чытрангадіы | |
Міфалогія | індуізм |
Пол | мужчынскі |
Бацька | Шантану |
Маці | Сацьяваці |
Браты і сёстры | Бхішма, Вічытравір’я |
Чытрангада (Chitrāṅgada IAST, санскр.: चित्राङ्गद) — цар Куру, герой старажытнаіндыйскага эпасу «Махабхарата», старэйшы сын Шантану і Сацьяваці. Яго старэйшым братам па бацьку быў Бхішма (сын Шантану і Гангі). Пасля смерці бацькі Чытрангада стаў кіраўніком Хастынапуры, але быў забіты ў бітве з паўбогам-гандхарвам, які насіў тое ж імя. Пасля яго смерці на пасад узышоў яго малодшы брат Вічытравір’я[1].
Легенда
[правіць | правіць зыходнік]Выконваючы жаданне каралевы Сацьяваці, Бхішма пасадзіў Чытрангаду на трон царства Куру пасля зыходу Шантану. Чытрангада быў вялікім ваяром і перамог мноства магутных ворагаў і асураў. Але неўзабаве ў яго развіўся гонар, і ён стаў не паважаць усіх. Бхішма, які спрабаваў выправіць кепскія паводзіны свайго маладога брата, быў праігнараваны і пазбаўлены сіл з-за яго клятвы вечна служыць цару Куру. Нарэшце, кароль Гандхарваў, які быў яго цёзкай, прыйшоў кінуць выклік яму, сказаўшы, што можа быць толькі адзін Чытрангада, якім з’яўляецца ён сам. Жорсткая бітва адбылася паміж двума ваярамі на беразе ракі Хіраняваці, якая доўжылася тры гады. Урэшце кароль Гандхарваў перамог цара Куру і забіў яго. Пасля выканання рытуалаў памерлых Бхішма неадкладна пасвяціў малодшага брата Чытрангады Вічытравір’ю ў царства[2].