Шаблон:Выбраны змест/Айртан Сена
Выгляд
Айртан Сена (1960—1994) — бразільскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1 (1988, 1990 і 1991 гады).
Паводле вынікаў апытання, праведзенага брытанскім тыднёвікам «Autosport » сярод былых і дзеючых удзельнікаў чэмпіянату Формулы-1, Сена быў прызнаны найлепшым гоншчыкам у гісторыі Формулы-1. Усяго за 10 гадоў выступаў ён выйграў больш за 40 гонак і ўстанавіў рэкорд па ліку поул-пазіцый. Ён атрымаў ад прэсы мянушку «Чараўнік». Загінуў 1 мая 1994 года ў аварыі на Гран-пры Сан-Марына ў Імоле (далей…).