Шаблон:Выбраны змест/Беларуская іканапісная школа (XVI — XVIII стагоддзі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абраз Святой Параскевы.
Абраз Святой Параскевы.

Беларуская іканапісная школа — самабытная нацыянальная іканапісная школа XVI — пачатку XIX стагоддзяў. Склалася пад уплывам ідэй Адраджэння на аснове традыцый візантыйскага і старажытнарускага мастацтва.

На Беларусі іканапіс узнік з прыняццем хрысціянства. Да XVI стагоддзя развіваўся на аснове візантыйскіх традыцый, паступова засвойваў рэалістычныя рысы заходнееўрапейскага сакральнага мастацтва. Працэс станаўлення і росквіту беларускага іканапісу расцягваецца на некалькі стагоддзяў. Традыцыі мастацтва Візантыі і Старажытнай Русі, якія былі асіміляваныя беларускай культурай (IX—XIV стагоддзі), аб’ядноўваліся са стылістычнымі асаблівасцямі заходнееўрапейскага мастацтва — рэнесанс (XIV—XVI стагоддзі), барока (канец XVI—XVIII стагоддзяў), класіцызм (другая палова XVIII стагоддзя). Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, умоўнасцю і сімвалізмам выяўленчай мовы, характэрнасцю тыпажу, шырокім выкарыстаннем этнаграфічных элементаў, імкненнем адлюстраваць навакольную рэчаіснасць (далей…).